Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

12 кастрычніка 2017

«Кніжная Шафа» ўпершыню прадстаўляе выставу малюнкаў

Кніжна-выставачная прастора «Кніжная Шафа» прадстаўляе выставу малюнкаў Ніны Пятроўскай. Для мастачкі гэта першая персанальная выстава, для выставачнай прасторы – першая выстава малюнкаў. Паказ пройдзе з 24 кастрычніка па 25 лістапада ў Мінску.

Выставачная экспазіцыя сфарміравалася ў выніку чатырохгадовай працы Ніны Пятроўскай і складаецца з прац, выкананых гуашшу. Прадстаўленыя аўтарам працы аб'ядноўвае неверагодная разнастайнасць колеру, сакавітасць і насычанасць.

У малюнках Ніны прасочваецца тэма мора, леса і іх насельнікаў. Калі глядзіш на малюнкі, ствараецца ўражанне, што гэта калажы, у якіх плыўнасць ліній сумяшчаецца з дынамічным характарам выявы яркіх дзіўных жывёл, рыб, птушак, раслін.

«Нам так часта, асабліва восенню, адчайна не хапае сонца і яркіх фарбаў. Выстава Ніны Пятроўскай – гэта дзейсная прышчэпка ад восеньскай шэрасці, жывы прамень, які дапаможа падтрымаць сонечнае надвор'е ў сябе ўнутры. Мы запрашаем мінчукоў паглядзець на працы Ніны, атрымаць эстэтычнае задавальненне і дадаць фарбаў свайму светаўспрыманню», -- адзначае дырэктар «Кніжнай Шафы» Настасся Дудкова.

 

Ніна Пятроўская нарадзілася ў 1985 годзе, жыве і працуе ў Мінску. З 2003 года пачала захапляцца фатаграфіяй, у 2006 стала членам народнага фотаклуба "MIНСК".

Важныя для аўтара дасягненні:

2010 г. - трэцяе месца ў катэгорыі «The magic of colours» у конкурсе Trierenberg Supecircuit (Аўстрыя).

2011 - залаты медаль у катэгорыі «Seeing without limits» у конкурсе Trierenberg Supecircuit (Аўстрыя).

2013 - шортліст Sony World Awards (Лондан) у катэгорыі «Enhanced».

2013 - удзельнік of Design Festa (Токіа).

З 2011 года займаецца ў студыі Рышарда Мая, якая на дадзены момант атрымала статус заслужанай студыі Рэспублікі Беларусь.

2015 - удзел у сумеснай выставе вучняў студыі Рышарда Мая ў галерэі «Ракурс», Мінск.

 

Адкрыццё выставы адбудзецца 24 кастрычніка а 19.00, уваход вольны. Чакаем вас па адрасе: пр. Дзяржынскага, 9, «Кніжная Шафа» (уваход са двара).

Тэлефон: +375 17 234 48 64, shafaminsk@gmail.com. Кантактная асоба: Анастасія Дудкова, +375 29 637 09 53.

Час працы выставы: пн.-пт .: 12.00 - 19.00, cуб.: 12.00 - 18.00, нд .: выходны.

 

Паводле прэс-рэлізу

афіша, прэзентацыі, Мінск

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Новыя кнігі на фестывалі «Вершы на асфальце» (фота)
20 лютага 2018

Новыя кнігі на фестывалі «Вершы на асфальце» (фота)

Чытаць далей...
Тумас Транстромер на фестывалі Стральцова (фотарэпартаж)
20 лютага 2018

Тумас Транстромер на фестывалі Стральцова (фотарэпартаж)

Чытаць далей...
«Remember, remember…»: (не)прапушчаныя старонкі белліта
20 лютага 2018

«Remember, remember…»: (не)прапушчаныя старонкі белліта

Чытаць далей...
«Пункт адліку» ў Школе маладога пісьменніка (+ФОТАГАЛЕРЭЯ)
19 лютага 2018

«Пункт адліку» ў Школе маладога пісьменніка (+ФОТАГАЛЕРЭЯ)

Чытаць далей...
424