Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

18 траўня 2017

“Я, аўтар…” – літаратары займелі даведнік па аўтарскім праве

У выдавецтве “Кнігазбор” пабачыла свет незвычайнае выданне Саюза беларускіх пісьменнікаў – кніжка "Я, аўтар… альбо ўсё, што трэба ведаць аўтару пра аўтарскае права ў Беларусі”.

Кніга складаецца з дзевяці раздзелаў, дзе ў займальнай форме разгледжаны сістэмы маральных і маёмасных правоў аўтараў, распавядаецца, якія творы падлягаюць ахове, а якія не. Кожны ахвотны можа даведацца, як адбываецца перадача аўтарскіх правоў, на які час яны дзейнічаюць і ўрэшце — як абараніць свой твор ад неправамернага выкарыстання іншым чалавекам. У дадатках да кнігі змешчаны адрасы і тэлфоны ўстаноў, якія займаюцца абаронай аўтараў, а таксама пералік кніг і заканадаўчых актаў, дзе можна здабыць больш поўную і падрабязную інфармацыю па тэме.

Пракаментаваць выхад даведніка мы папрасілі празаіка, старшыню СБП, галоўнага рэдактара часопіса "Дзеяслоў Барыса Пятровіча і юрыстку Вольгу Сямашку.

Барыс Пятровіч, старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”: «Абарону правoў аўтараў сёння мы лічым адным з важнейшых накірункаў дзейнасці Саюза. Прайшлі часы, калі гэтым займалася дзяржава, праз агульныя для ўсіх пісьменнікаў агенцыі. За апошнія дзесяцігоддзі на іх месцы не ўзніклі новыя структуры, не з’явіліся агенты, якія б абаранялі правы аўтараў, дапамагалі ім. Творцы пакінутыя сам-насам са сваімі праблемамі і вымушаныя самі адстойваць свае правы. Але дзеля гэтага яны найперш павінны ведаць іх. Наш даведнік дапаможа зразумець галоўныя праблемы, з якімі даводзіцца сутыкацца аўтарам, з’арыентавацца ў складаных юрыдычных пытаннях. Спадзяюся, гэта стане першым крокам да вяртання ўзаемаадносінаў між аўтарамі і выдаўцамі, між аўтарамі і дзяржавай у зразумелую ўсім прававую прастору. Сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў нагадаю, што больш поўную інфармацыю яны могуць атрымаць ў нашага юрыста».

Вольга Сямашка і Сяргей Астравец падчас супольнага з інтэрнэт-бібліятэкай "Камунікат" семінара па аўтарскім праве

Вольга Сямашка, юрысткансультантка Саюза беларускіх пісьменнікаў і ўкладальніца выдання: “Для таго, каб ведаць закон і, як вынік,  закон “працаваў” – неабходна быць знаёмым з яго тэкстам, разумець тэрміны і свае правы. Спадзяюся, нашае выданне дапаможа літаратарам адчуваць сябе ўпэўнена  ў сучасных варунках кнігавыдання і кнігакарыстання, быць гатовымі да абароны ўласных аўтарскіх правоў. Наша брашура напісана паводле ўзору “Азбукі аўтарскага права” – афіцыйна-папулярнага выдання ЮНЭСКА, арганізацыі, што стаяла ля вытокаў міжнароднай сістэмы аўтарскага права і валодае логікай правільнага тлумачэння законаў у дадзенай сферы.”

Кнігу “Я, аўтар… альбо ўсё, што трэба ведаць аўтару пра аўтарскае права ў Беларусі” кожны літаратар можа атрымаць бясплатна ў Саюзе беларускіх пісьменнікаў (Мінск, вул. Кузьмы Чорнага, 31-906), папярэдне патэлефанаваўшы на наш гарадскі нумар: 8(017)200-80-91.

СПАМПАВАЦЬ ЭЛЕКТРОННУЮ ВЕРСІЮ

Ціхан Чарнякевіч, для lit-bel.org

аўтарскае права, кнігі, Барыс Пятровіч

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«З маланкай у сэрцы». Вечар у гонар Алеся Разанава
12 снежня 2017

«З маланкай у сэрцы». Вечар у гонар Алеся Разанава

Чытаць далей...
Пасмакуем «Калядную кашу» – 21 снежня!
12 снежня 2017

Пасмакуем «Калядную кашу» – 21 снежня!

Чытаць далей...
Дарогамі роднай зямлі – памяці Уладзіміра Рагуцкага
12 снежня 2017

Дарогамі роднай зямлі – памяці Уладзіміра Рагуцкага

Чытаць далей...
Малы юбілей – XX «Бязмежжа»
12 снежня 2017

Малы юбілей – XX «Бязмежжа»

Чытаць далей...
785