Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

14 лістапада 2017

Павел Ляхновіч уганараваны Міжнароднай прэміяй імя Лабадоўскага

Пісьменнік Павел Ляхновіч, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, атрымаў прэстыжную Міжнародную літаратурную прэмію імя Юзафа Лабадоўскага за перакладны зборнік апавяданняў вядомага польскага пісьменніка Збігнева Уладзімежа Фрончака “Анёлы, чэрці і кабеты”.

Лаўрэатам гэтай прэміі таксама стаў Пётр Кралюк, прарэктар Астрожскай акадэміі (Украіна), у сценах якой 24 кастрычніка і адбылася цырымонія ўзнагароджання. Удзел ва ўрачыстасцях бралі польскія пісьменнікі, дзеячы ўкраінскай культуры і дыпламаты.

Падчас узнагароджання спадар Павел выказаў падзяку аўтару апавяданняў і сябрам камісіі, а таксама выказаў спадзеў на тое, што кніга станецца чарговай цаглінай ва ўмацаванні сяброўства паміж народамі Беларусі і Польшчы. 

zbihnieu.jpg

Зборнік “Анёлы, чэрці і кабеты” – плён сямігадовай супрацы пісьменніка Паўла Ляхновіча з аўтарам апавяданняў. Шмат гадоў таму спадар Павал адгукнуўся на прапанову паэткі Ніны Мацяш перакласці на беларускую мову два апавяданні папулярнага ў Польшчы пісьменніка з Любліна, але ўцягнуўся, і прапанаваная да ўвагі чытачоў кніга ўтрымлівае аж шэсцьдзесят твораў, якія сваёй формай нагадваюць прыпавесці.

Выданне зборніка апавяданняў Збігнева Уладзімежа Фрончака стала магчымым дзякуючы спрыянню гарадской адміністрацыі горада Любліна (Польшча), і прысвечанае 700-годдзю горада.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

пераклады, прэміі, навіны СБП, Польшча

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Пішуць, бо не маюць парабелума»: паэты-лаўрэаты сабраліся на фэсце Стральцова
18 лютага 2018

«Пішуць, бо не маюць парабелума»: паэты-лаўрэаты сабраліся на фэсце Стральцова

Чытаць далей...
Дзве прэміі на сёмым Стральцоўскім фэсце (+ФОТА)
17 лютага 2018

Дзве прэміі на сёмым Стральцоўскім фэсце (+ФОТА)

Чытаць далей...
«Галоўная задача жанчыны – прыносіць у свет шчасце і радасць»
16 лютага 2018

«Галоўная задача жанчыны – прыносіць у свет шчасце і радасць»

Чытаць далей...
«Для шчасця зямнога»
15 лютага 2018

«Для шчасця зямнога»

Чытаць далей...
271