Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

21 красавіка 2017

Людцы Сільновай — 60!

20 красавіка адзначыла дзень нараджэння вядомая беларуская паэтка, супрацоўніца Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людміла Сільнова. Шчыра віншуем!

Людміла Данілаўна Сільнова нарадзілася ў Маладзечне 20 красавіка 1957 года. Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1979). З 1986 г. працуе бібліятэкарам у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Лаўрэатка прэміі «Гліняны Вялес» (за кнігу «Рысасловы»). Творы перакладаліся на польскую, рускую, македонскую, славацкую, украінскую, славенскую, англійскую і чэшскую мовы. Удзельнічала ў Міжнародным паэтычным свяце «Время и Место» (Мінск, 1995), Беларуска-македонскай культуралагічнай канферэнцыі (Мінск, 1996), Міжнароднай пісьменніцкай сустрэчы «Vilenica 2003» (Віленіца, Славенія) і шматлікіх іншых.

Кнігі Людмілы Сільновай:

1993 «Ластаўка ляціць…» — зборнік паэзіі
1994 «Рысасловы» — зборнік паэзіі
1997 «Агністыя дзьмухаўцы» — візуальная проза
2001 «Зеленавокія воі і іх прыгажуні» — вершы з прысвячэннем
2007 «Крышталёвы сад» — кніга крытыкі
2007 «Зачараваная краіна» — зборнік паэзіі
2016 "Горад Мілаград" — зборнік паэзіі

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуе спадарыню Людмілу з днём нараджэння, зычыць моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у асабістых і творчых справах. Усяго самага добрага і светлага вам і вашым блізкім!

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

юбілеі, паэзія, святы

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Новыя кнігі на фестывалі «Вершы на асфальце» (фота)
20 лютага 2018

Новыя кнігі на фестывалі «Вершы на асфальце» (фота)

Чытаць далей...
Тумас Транстромер на фестывалі Стральцова (фотарэпартаж)
20 лютага 2018

Тумас Транстромер на фестывалі Стральцова (фотарэпартаж)

Чытаць далей...
«Remember, remember…»: (не)прапушчаныя старонкі белліта
20 лютага 2018

«Remember, remember…»: (не)прапушчаныя старонкі белліта

Чытаць далей...
«Пункт адліку» ў Школе маладога пісьменніка (+ФОТАГАЛЕРЭЯ)
19 лютага 2018

«Пункт адліку» ў Школе маладога пісьменніка (+ФОТАГАЛЕРЭЯ)

Чытаць далей...
633