Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

08 лютага 2018

18 лютага маладая беларуская проза – у музеі Багдановіча

Пяць дэбютных кніг выйшла напрыканцы 2017 – пачатку 2018 года ў серыі "Пункт адліку" “Кнігарні пісьменніка”. 18 лютага Школа маладога пісьменніка пры СБП, Саюз беларускіх пісьменнікаў і літаратурны музей імя Максіма Багдановіча запрашаюць на сустрэчу з маладымі аўтарамі ўсіх, хто цікавіцца сучасным літаратурным працэсам у Беларусі.

Пачатак імпрэзы: 15.00

Адрас: літаратурны музей Максіма Багдановіча, вул. М. Багдановіча, д. 7а.

Уваход вольны.

Пісьменнікі-дэбютанты скончылі другі курс Школы маладога пісьменніка пры СБП. Кнігамі сталіся іх літаратурныя праекты, над якімі кожная аўтарка і аўтар працавалі цягам навучальнага года пад куратарствам адной з выкладчыц Школы Ганны Бутырчык, Наталлі Паваляевай альбо Людмілы Рублеўскай.

Дзве са згаданых кніг – аповесці: “Ген зямлі” Аліны Длатоўскай і “Русалкі клічуць” Зараславы Камінскай і тры кнігі кароткай прозы: “Каханні” Ніны Лістоты, “Переведи меня” Веры Філенка і “Они” Сяргея Шаматульскага.

Гэты камандны дэбют не застаўся незаўважаным, кнігі някеспка купляюцца ў кнігарнях, а аповесць “Русалкі клічуць” на сёння адна з самых абмеркаваных кніг за 2017 год.

Апроч аўтараў удзел у імпрэзе возьмуць выкладчыцы Школы і старшыня СБП Барыс Пятровіч. Вядучыя імпрэзы – куратаркі Школы маладога пісьменніка Алена Казлова і Юля Цімафеева.

 

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Пункт адліку, Школа маладога пісьменніка, прэзентацыі, кнігі

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Пішуць, бо не маюць парабелума»: паэты-лаўрэаты сабраліся на фэсце Стральцова
18 лютага 2018

«Пішуць, бо не маюць парабелума»: паэты-лаўрэаты сабраліся на фэсце Стральцова

Чытаць далей...
Дзве прэміі на сёмым Стральцоўскім фэсце (+ФОТА)
17 лютага 2018

Дзве прэміі на сёмым Стральцоўскім фэсце (+ФОТА)

Чытаць далей...
«Галоўная задача жанчыны – прыносіць у свет шчасце і радасць»
16 лютага 2018

«Галоўная задача жанчыны – прыносіць у свет шчасце і радасць»

Чытаць далей...
«Для шчасця зямнога»
15 лютага 2018

«Для шчасця зямнога»

Чытаць далей...
278