Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

19 красавіка 2017

Марафон салідарнасці: «Разбуры турмы муры…»

У кнігарні «логвінаЎ» прайшоў творчы марафон салідарнасці з фігурантамі «Справы патрыётаў» і іншымі рэпрэсаванымі падчас падзеяў сакавіка гэтага года. Да ініцыятывы далучыліся вядомыя музыкі, філосафы, літаратары.

_811

У цесным памяшканні кнігарні не прапхнуцца. Побач як вядомыя творцы, так і маладзёны “з вуліцы”, якім баліць за тое, што адбываецца навокал, альбо проста цікава ўбачыць і пачуць любімых творцаў.

Акцэнты ў пытанні “навошта і каму гэта трэба”, адразу расставіла Таццяна Вадалажская, каардынатарка “Лятучага ўніверсітэта”:

“Сярод абсурду і несправядлівасці нашых дзён, калі чалавечая годнасць выціскаецца з краіны, мы маем дапамагаць нашым сябрам і суграмадзянам. Галоўнае – гэта наша адчуванне свабоды і годнасці, падтрымліваць якую маюць і людзі слова – творцы, паэты, музыкі.”

_412

Адзін з першых выступоўцаў і вядоўца вечара паэт Андрэй Хадановіч прачытаў верш Чэслава Мілаша, напісаны 67 гадоў таму, і, узяўшы гітару, праспяваў “Муры” Качмарскага. Апошняя песня асацыюецца як з часамі польскай “Салідарнасці”, так і з падзеямі Плошчы-2010, калі сам паэт спяваў яе перад натоўпам пратэстоўцаў.

Літаратар і старшыня Саюза пісьменнікаў Барыс Пятровіч распавёў аб тым, што ведаў асабіста шмат каго з фігурантаў “Справы патрыётаў”, а таксама адзначыў, што на такіх людзях трымаецца Беларусь. Пісьменнік таксама прачытаў некалькі сваіх кароткіх твораў: “Жывога пабачыць” і “Няшчасце”, напісаныя яшчэ ў 1990-я гады.

_570

Літаратары цягам вечару часцяком звярталіся да твораў сваіх папярэднікаў: вершаў Якуба Коласа, напісаных у астрозе, прозы дысідэнта і палітыка Вацлава Гаўла, паэзіі Алеся Дудара. Філосаф Міхаіл Баярын, які нагадаў, што патрыёты зняволеныя за тое, што стваралі беларускую нацыю, зазірнуў яшчэ глыбей, прачытаўшы пераклад з санскрыту.

_341

Музыка Алесь Мікус прымусіў прысутных згадаць словы гімну “Белага легіёна”, выступіўшы яшчэ і ў якасці дудара. Маладзейшае пакаленне атрымала ў рукі раздрукоўкі са словамі і актыўна падпявала. Філосаф Уладзімір Мацкевіч, які выконваў гімн разам з Мікусам, адзначыў, што добра ведае зняволенага па “Справе патрыётаў” Міраслава Лазоўскага ўжо 20 гадоў, а таксама прачытаў адзін са сваіх тэкстаў, напісаных у 2000-я.

_701

У марафоне “Разам” узялі ўдзел таксама Лявон Вольскі, Андрусь Такінданг, Валянціна Аксак, Сяргей Харэўскі, Анатоль Івашчанка, Віктар Жыбуль, Валянцін Акудовіч і іншыя.

Алесь Кіркевіч. Фота Зарыны Кадрацьевай, budzma.by

рэпрэсіі, імпрэзы

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Забойца анёла» — доўгачаканая кніга Вінцэся Мудрова
23 траўня 2017

«Забойца анёла» — доўгачаканая кніга Вінцэся Мудрова

Чытаць далей...
З далёкай і блізкай Амерыкі
23 траўня 2017

З далёкай і блізкай Амерыкі

Чытаць далей...
Вадзім Болбас выступіў у Рэчыцы
23 траўня 2017

Вадзім Болбас выступіў у Рэчыцы

Чытаць далей...
СІЗА №1 адмовіўся ад кніг Саюза беларускіх пісьменнікаў
22 траўня 2017

СІЗА №1 адмовіўся ад кніг Саюза беларускіх пісьменнікаў

Чытаць далей...
242