Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

06 жніўня 2017

Названыя імёны лаўрэатаў конкурсу «Экслібрыс» імя Францішка Скарыны

6 жніўня, у дзень 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, абвешчаныя вынікі штогадовага літаратурнага конкурсу, арганізаванага ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і прысвечанага мастацкаму перакладу на беларускую мову. Пераможцамі сталі пяць маладых літаратараў. Віншуем!

Нагадаем, у склад журы конкурсу ўвайшлі: Ірына Багдановіч, Лявон Баршчэўскі, Зміцер Колас, Уладзімір Папковіч, Алена Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута.

Першае месца атрымала Іаанна Владыка за пераклад "Найлепшага месца на Зямлі" Тэрэсы Тышыньскай.

Другое месца: Алесь Емяльянаў-Шыловіч за падборку перакладаў з англійскай і польскай моваў.

Трэцяе месца: Сяргей Матырка за пераклад "Вялікага Гэтсбі" Ф. Скота Фіцджэральда.

Прызёрамі конкурсу сталі таксама Надзея Квасняк за пераклады вершаў Юльяна Тувіма і Яўгенія Лабоха за пераклад Сакі (Гектара Х'ю Манро).

Творы лаўрэатаў і канкурсантаў будуць надрукаваныя ў газеце "Літаратурная Беларусь", часопісе "Дзеяслоў" і інтэрнэт-часопісе "ПрайдзіСвет". Цырымонія ўганаравання пераможцаў адбудзецца ў верасні. Сачыце за развіццём падзей на сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў www.lit-bel.org.

 

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

паэзія, пераклады, Экслібрыс

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Расстраляныя літаратары. Платон Галавач, які перад расстрэлам напісаў: «Гісторыя яшчэ скажа праўду пра нас»
20 кастрычніка 2017

Расстраляныя літаратары. Платон Галавач, які перад расстрэлам напісаў: «Гісторыя яшчэ скажа праўду пра нас»

Чытаць далей...
Віншуем Юрку Голуба і Васіля Андрыеўскага з юбілеем!
20 кастрычніка 2017

Віншуем Юрку Голуба і Васіля Андрыеўскага з юбілеем!

Чытаць далей...
«Дзеяслову» – 15! Святкуй разам з намі!
19 кастрычніка 2017

«Дзеяслову» – 15! Святкуй разам з намі!

Чытаць далей...
Пайшоў з жыцця пісьменнік Іван Івашка
19 кастрычніка 2017

Пайшоў з жыцця пісьменнік Іван Івашка

Чытаць далей...
1182