Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

31 кастрычніка 2017

Новыя лаўрэаты прэміі Гедройца названыя ў Мінску (+ФОТАГАЛЕРЭЯ)

Цырымонія ўручэння Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца адбылася 31 кастрычніка ў памяшканні культурнай прасторы ОК16. Пераможцамі сталі: Адам Глобус (трэцяе месца), Людміла Рублеўская (другое месца). Першае месца атрымаў Зміцер Бартосік.

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года. 

Арганізатары: ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, дабрачынны фонд "Вяртанне", Беларускі ПЭН-Цэнтр.

 

Зміцер Бартосік атрымлівае ўзнагароду

У 2017 годзе ў журы Прэміі Гедройца ўваходзяць: Міхась Андрасюк, Раіса Баравікова, Альгерд Бахарэвіч, Алена Брава, Павел Касцюкевіч, Ціхан Чарнякевіч.

Хвілінай маўчання ўшанавалі ў зале памяць рэпрэсаваных у 1930-х гг. прадстаўнікоў нацыянальнай інтэлігенцыі. Вёў імпрэзу Андрэй Хадановіч.

З прывітальным словам выступіў Старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч:

-- Быў час, калі прэмія для празаікаў была не толькі прэстыжнай, але і амаль што адзінай. У нас з’явіліся новыя прэміі – для перакладчыкаў, паэтаў, нон-фікшн-аўтараў. Значыць, прэмія Гедройца разварушыла нашае літаратурнае жыццё. СБП уручае сёлета дзве прэміі – сертыфікат на выданне кнігі і на творчую паездку на выспу Готланд (Швецыя).

Дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Матэуш Адамскі адзначыў:

-- Вельмі ўсцешаны тым, што Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь працягвае падтрымку і прэміі, і нацыянальнай культуры суседняй краіны, з якой нас звязваюць доўгія стагоддзі агульнай гісторыі. Развіццё і дабрабыт нашых краін з’яўляюцца важным фактарам нашай будучыні. Ежы Гедройц, чыё імя носіць прэмія, меў фундаментальны ўплыў на свядомасць еўрапейскага інтэлектуальнага грамадства.

Нагадаем, на перамогу прэтэндавалі 7 кніг:

Зміцер Бартосік. Быў у пана верабейка гаварушчы
Валер Гапееў. Ноч цмока
Адам Глобус. Зваротная перспектыва
Андрусь Горват. Радзіва «Прудок». Дзённік
Сяргей Календа. Падарожжа на край ложка
Людміла Рублеўская. Дагератып
Аляксей Талстоў. Апоўначы на сіялімскім мосце

Галоўны прыз склаў суму, эквівалентную 5000 еўра паводле курсу Нацыянальнага банка РБ.

Папярэднія пераможцы прэміі: Павел Касцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012), Уладзімір Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2013), Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014), Віктар Казько з кнігай «Час збіраць косці» (2015), Макс Шчур з кнігай «Завяршыць гештальт» (2016).

Тэкст: ВТ, фота: Наста Грышчук, для lit-bel.org

Прэмія Гедройца

Каментары

Афiша

25 лістапада
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае»
Запрашаем у Цэнтральную дзіцячую бібліятэку імя Астроўскага (пр. Газеты “Праўда”, 20А, ст. м. Пятроўшчына).
25 лістапада
«Кніжная Шафа» ўпершыню прадстаўляе выставу малюнкаў
Паказ пройдзе з 24 кастрычніка (адкрыццё) па 25 лістапада ў Мінску.
27 лістапада
Уручэнне прэміі Карласа Шэрмана
У Press Club Belarus (Веры Харужай, 3).
29 лістапада
«Пад вольным небам» Тумаса Транстромера ў Магілёве
У грамадскім цэнтры «Кола» (завулак Чкалава, 16).
Наш канал на YouTube

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Пад вольным небам» Тумаса Транстромера ў Магілёве
24 лістапада 2017

«Пад вольным небам» Тумаса Транстромера ў Магілёве

Чытаць далей...
«Бліскавіцы»: Анталогія беларускай жаночай паэзіі 1920-30-х (АЎДЫЯ, ФОТА)
24 лістапада 2017

«Бліскавіцы»: Анталогія беларускай жаночай паэзіі 1920-30-х (АЎДЫЯ, ФОТА)

Чытаць далей...
«Літаратура – яна мая: беларускія пісьменніцы ХХ–ХХІ ст.» (АЎДЫЯ, ФОТА)
24 лістапада 2017

«Літаратура – яна мая: беларускія пісьменніцы ХХ–ХХІ ст.» (АЎДЫЯ, ФОТА)

Чытаць далей...
Уведалі нашых: у Мінску сустрэліся літаратары з усіх рэгіёнаў Беларусі
23 лістапада 2017

Уведалі нашых: у Мінску сустрэліся літаратары з усіх рэгіёнаў Беларусі

Чытаць далей...
538