Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

14 снежня 2017

Пабачыў свет 5-томнік Уладзіміра Арлова

Напярэдадні Калядаў пабачыў свет пяцітомны збор выбраных твораў аднаго з найулюбёных пісьменнікаў сучаснай Беларусі — Уладзіміра Арлова.

Тут усё, што даспадобы сённяшняму беларускаму чытачу. Кніга выбранай эсэістыкі пачынаецца з легендарнага эсэ “Незалежнасць гэта…”, перакладзенага на 20 моваў свету. Томік арлоўскай паэзіі – гэта выбраныя творы з пяці паэтычных кніг, уключаючы “Паром праз Ла-манш” за якую аўтар атрымаў міжнародную прэмію “Еўрапейскі паэт свабоды”. Чытачу прапануецца і фірмовая гістарычная проза Арлова – аповесці “Сны імператара” і “Час чумы”, апавяданні "Тры мужы спадарыні Дамінікі", “Рандэву на манёўрах”, “Каханак яе вялікасці”… У збор твораў увайшлі містычная гісторыя кахання “Краявід з ментолавым пахам”, антытаталітарны “Ордэн Белай мышы”, антыкаланіяльная “Сібірская аповесць”. Не забытая ў пяцікніжжы  і проза апошніх гадоў   найноўшыя аповесці “Танцы над горадам” і "Дом з дамавікамі". https://ci6.googleusercontent.com/proxy/RnNZfQn2o2xpggJQqefCOervMbPIci5mujDPJnvl43kv6Rtxjyh5gHN_JKVzeU-aaGz3pePFgxfoAAtZJZNx8mveVTc-11j98EfuAJVcumUenA=s0-d-e1-ft#https://ssl.gstatic.com/ui/v1/icons/mail/images/cleardot.gifЗбор твораў Уладзіміра Арлова выйшаў у выдавецтве “Логвінаў”.  

“Гэта самы цудоўны падарунак, які я калі-небудзь атрымліваў на Каляды, — кажа Уладзімір Арлоў, — Буду сустракаць святы ў атачэнні маіх кніг і маіх герояў. Могуць абраць гэтую кампанію  і чытачы. Абяцаю, што будзе і цікава, і смешна, і страшна. Але толькі не сумна."

Падпісаць новыя кнігі можна будзе на каляднай  аўтограф-сесіі Уладзіміра Арлова ў сераду 20 снежня ў "Акадэмкнізе" (пр.Незалежнасці, 72) з 18 да 20 гадзін.

 

Паводле прэс-рэлізу 

Уладзімір Арлоў, прэзентацыі, кнігі, імпрэзы, аўтограф-сесіі

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Не ведаў, што Апалінэр паходзіць з Беларусі». Эрленд Лу сустрэўся з беларускімі пісьменнікамі (ФОТА)
20 красавіка 2018

«Не ведаў, што Апалінэр паходзіць з Беларусі». Эрленд Лу сустрэўся з беларускімі пісьменнікамі (ФОТА)

Чытаць далей...
«Літаратурная Беларусь» № 139 (+ПДФ)
20 красавіка 2018

«Літаратурная Беларусь» № 139 (+ПДФ)

Чытаць далей...
Красавіцкія творчыя сустрэчы з «Будзьма беларусамі!»
20 красавіка 2018

Красавіцкія творчыя сустрэчы з «Будзьма беларусамі!»

Чытаць далей...
Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным
18 красавіка 2018

Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным

Чытаць далей...
499