Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

10 лістапада 2017

Пачаўся прыём твораў на прэмію турэмнай літаратуры імя Аляхновіча

Радыё Свабода і Беларускі ПЭН-Цэнтар працягваюць прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны аўтарам, які быў зьняволены.

На разгляд прымаюцца дакумэнтальныя і мастацкія творы на беларускай і расейскай мовах, створаныя ў зьняволеньні ці пасьля і апублікаваныя ў кніжным выглядзе, пэрыёдыцы ці ў публічнай інтэрнэт-прасторы ў 2016-2017 гг. Права намінацыі маюць як аўтары, так і чытачы.

Турэмная літаратура: што трэба для таго, каб пісаць за кратамі?

Журы вызначае пераможцу і абвяшчае вынікі да 10 сьнежня, міжнароднага Дня правоў чалавека.

Прысылайце творы ці спасылкі на іх на адрас svaboda@rferl.org і info@pen-centre.by да 1 сьнежня 2017.

Арганізатары плянуюць уручаць прэмію імя Францішка Аляхновіча, пакуль сытуацыя ў краіне будзе даваць для гэтага падставы, але спадзяюцца, што яна неўзабаве страціць сваю актуальнасьць.

З рукапісамі — на выхад! ПОЎНАЕ ВІДЭА І ТЭКСТ

Прэмія Аляхновіча

У 2013 годзе ПЭН-цэнтар і Радыё Свабода супольна заснавалі прэмію за творы, напісаныя ў зьняволеньні, і прысьвяцілі яе драматургу і рэжысэру Францішку Аляхновічу (1883 – 1944), чыя кніга «У кіпцюрох ГПУ» расказала сьвету пра савецкія лягеры куды раней, чым «Адзін дзень Івана Дзянісавіча».

Турэмны нон-фікшн

Першую прэмію Францішка Аляхновіча атрымаў Ігар Аліневіч за кнігу «Еду в Магадан».

У сваіх прамовах ляўрэаты ня раз падкрэсьлівалі, што за кратамі тайнае пісаньне і хаваньне рукапісаў — гэта адзіны шлях застацца чалавекам.

Узнагарода: Дыплём і падарункі.

Ляўрэаты: Прэміяй імя Францішка Аляхновіча ўганараваныя Ігар Аліневіч (2013), Алесь Бяляцкі (2014), Зьміцер Дашкевіч (2014), Фэлікс Пекер (2014), Павал Севярынец (2014), Аляксандар Фядута (2014), Ірына Халіп (2014).

Францішак Аляхновіч. У кіпцюрах ГПУ

svaboda.org

прэміі, партнёры, ПЭН

Каментары

Афiша

25 лістапада
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае»
Запрашаем у Цэнтральную дзіцячую бібліятэку імя Астроўскага (пр. Газеты “Праўда”, 20А, ст. м. Пятроўшчына).
25 лістапада
«Кніжная Шафа» ўпершыню прадстаўляе выставу малюнкаў
Паказ пройдзе з 24 кастрычніка (адкрыццё) па 25 лістапада ў Мінску.
27 лістапада
Уручэнне прэміі Карласа Шэрмана
У Press Club Belarus (Веры Харужай, 3).
29 лістапада
«Пад вольным небам» Тумаса Транстромера ў Магілёве
У грамадскім цэнтры «Кола» (завулак Чкалава, 16).
Наш канал на YouTube

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Пад вольным небам» Тумаса Транстромера ў Магілёве
24 лістапада 2017

«Пад вольным небам» Тумаса Транстромера ў Магілёве

Чытаць далей...
«Бліскавіцы»: Анталогія беларускай жаночай паэзіі 1920-30-х (АЎДЫЯ, ФОТА)
24 лістапада 2017

«Бліскавіцы»: Анталогія беларускай жаночай паэзіі 1920-30-х (АЎДЫЯ, ФОТА)

Чытаць далей...
«Літаратура – яна мая: беларускія пісьменніцы ХХ–ХХІ ст.» (АЎДЫЯ, ФОТА)
24 лістапада 2017

«Літаратура – яна мая: беларускія пісьменніцы ХХ–ХХІ ст.» (АЎДЫЯ, ФОТА)

Чытаць далей...
Уведалі нашых: у Мінску сустрэліся літаратары з усіх рэгіёнаў Беларусі
23 лістапада 2017

Уведалі нашых: у Мінску сустрэліся літаратары з усіх рэгіёнаў Беларусі

Чытаць далей...
114