Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

14 снежня 2017

Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют»

Стартаваў новы сезон штогадовай прэміі "Дэбют" імя Максіма Багдановіча, што прысуджаецца ў трох намінацыях: "Проза", "Паэзія" і "Мастацкі пераклад".

 

Сёлета ў журы ўвайшлі:

Ігар Бабкоў — паэт, празаік, філосаф, лаўрэат прэміі Гедройца 2014 году; 
Міхал Бараноўскі — паэт, лаўрэат прэміі “Дэбют” у 2017 годзе;
Павал Бераговіч — старшыня фонду “Вяртанне”, фундатар прэміі;
Марына Весялуха — літаратурны крытык, журналістка;
Сяргей Дубавец — пісьменнік, журналіст, лаўрэат прэміі "Залаты апостраф" 2015 году;
Марыя Мартысевіч — паэтка, перакладчыца, празаік;
Усевалад Сцебурака — паэт, празаік, лаўрэат прэміі "Залаты апостраф" 2004 году;

Для ўдзелу ў конкурсе трэба да 31 студзеня 2018 году даслаць заяўку. Для гэтага неабходна запоўніць электронную форму альбо напісаць на электронную скрыню info@pen-centre.by ці на паштовы адрас: 220005, Мінск, вул. Залатая Горка, 2-101. Да заяўкі неабходна далучыць электронную версію кнігі, а таксама перадаць на офіс Беларускага ПЭН-цэнтра (Мінск, вул. Залатая Горка, 2-101) 2 асобнікі кнігі, калі яна выходзіла ў папяровым варыянце.

Да разгляду прымаюцца дэбютныя кнігі, напісаныя на беларускай мове ці перакладзеныя на яе. Узрост аўтара або перакладчыка — да 35 гадоў на момант выдання.

Пераможца прэміі ў кожнай намінацыі атрымае ўзнагароду, эквівалентную 2000 даляраў. Таксама журы можа прыняць рашэнне пра ўручэнне заахвочвальных прызоў, эквівалентных 500 далярам. Колькасць заахвочвальных прызоў вызначаецца журы.

Прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча ўручаеццаз 2011 года. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Віталь Рыжкоў, Глеб Лабадзенка, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Ганна Янкута, Кацярына Оаро, Дзмітры Дзмітрыеў, Кацярына Маціеўская, Аляксей Палачанскі, Таццяна Нядбай, Анатоль Івашчанка, Святлана Рогач, Андрусь Горват і інш.

Арганізатары прэміі: дабрачынны фонд “Вяртанне”, Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Паводле арганізатараў

Прэмія Дэбют, прэміі, партнёры, ПЭН

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Не ведаў, што Апалінэр паходзіць з Беларусі». Эрленд Лу сустрэўся з беларускімі пісьменнікамі (ФОТА)
20 красавіка 2018

«Не ведаў, што Апалінэр паходзіць з Беларусі». Эрленд Лу сустрэўся з беларускімі пісьменнікамі (ФОТА)

Чытаць далей...
«Літаратурная Беларусь» № 139 (+ПДФ)
20 красавіка 2018

«Літаратурная Беларусь» № 139 (+ПДФ)

Чытаць далей...
Красавіцкія творчыя сустрэчы з «Будзьма беларусамі!»
20 красавіка 2018

Красавіцкія творчыя сустрэчы з «Будзьма беларусамі!»

Чытаць далей...
Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным
18 красавіка 2018

Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным

Чытаць далей...
425