Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

02 чэрвеня 2017

«Пад вольным небам» Тумаса Транстромера

«Пад вольным небам» Тумаса Транстромера

2 чэрвеня ў межах Тыдня Швецыі ў Мінску адбылася прэзентацыя зборніка выбраных вершаў шведскага паэта-набеліста Тумаса Транстромера ў перакладзе на беларускую мову. Кніга стала сумесным праектам Шведскага саюза пісьменнікаў, ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Амбасады Каралеўства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь. У імпрэзе ўзялі ўдзел ганаровыя госці: ўдава паэта Моніка Транстромер і даследчык яго творчасці Ніклас Шолер.

Адкрыў сустрэчу Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Каралеўства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь Марцін Оберг. Вядучай была Ганна Кісліцына.

Марцін Оберг і Моніка Транстромер

Ніклас Шолер

Моніка Транстромер

Прэзентаваная кніга пабачыла свет у выдавецтве Змітра Коласа, над перакладамі працаваў квартэт: Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Алеся Башарымава, Андрэй Хадановіч. Укладальнікам выступіў Лявон Баршчэўскі, аўтарам прадмовы-эсэ -- Уладзімір Арлоў, аўтарам паслямовы -- шведскі даследчык, літаратурны крытык Ніклас Шолер, кансультантам -- шведскі дыпламат і літаратар Стэфан Эрыксан.

На прэзентацыі ганаровыя госці падзяліліся сваімі ўспамінамі пра спадара Тумаса як пра чалавека і як пра паэта, прагучалі вершы ў перакладзе на беларускую, адбылося літаратуразнаўчае абмеркаванне яго творчасці.

3 чэрвеня з 14.00 да 16.00 на культурнай пляцоўцы Дня Швецыі (у дворыку з фантанам, Музычны завулак 1/2) можна будзе паслухаць выступ Нікласа Шолера, задаць пытанні яму, а таксама Моніцы Транстромер і Уладзіміру Арлову. На пляцоўцы таксама адбудуцца чытанні вершаў Транстромера па-шведску і па-беларуску ў выкананні студэнтаў, якія вывучаюць шведскую мову. Уваход вольны.

Тэкст і фота: Віка Трэнас, для lit-bel.org

Швецыя, Нобель у літаратуры, Нобель, паэзія, пераклады, кнігі, прэзентацыі, памяць

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Расстраляныя літаратары. Платон Галавач, які перад расстрэлам напісаў: «Гісторыя яшчэ скажа праўду пра нас»
20 кастрычніка 2017

Расстраляныя літаратары. Платон Галавач, які перад расстрэлам напісаў: «Гісторыя яшчэ скажа праўду пра нас»

Чытаць далей...
Віншуем Юрку Голуба і Васіля Андрыеўскага з юбілеем!
20 кастрычніка 2017

Віншуем Юрку Голуба і Васіля Андрыеўскага з юбілеем!

Чытаць далей...
«Дзеяслову» – 15! Святкуй разам з намі!
19 кастрычніка 2017

«Дзеяслову» – 15! Святкуй разам з намі!

Чытаць далей...
Пайшоў з жыцця пісьменнік Іван Івашка
19 кастрычніка 2017

Пайшоў з жыцця пісьменнік Іван Івашка

Чытаць далей...
719