Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

13 лістапада 2017

Памёр Аляксандр Зіноўеў

Памёр Аляксандр Зіноўеў

Сёння стала вядома, што пайшоў з жыцця літаратар, сябар ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» Аляксандр Уладзіміравіч Зіноўеў. Смуткуем і выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім спадара Аляксандра. ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

Аляксандр Уладзіміравіч нарадзіўся 5.01.1937 у Сібіры, на капальні Іёніха, Тагульскаго раёна, Алтайскага краю.

Скончыўшы з медалём сярэднюю школу, стаў студэнтам Маскоўскага Энергетычнага інстытута, па заканчэнні вучобы ў 1961 годзе быў накіраваны ў Свярдлоўск асістэнтам кафедры “Цеплавыя электрычныя станцыі” Уральскага політэхнічнага інстытута ім. Кірава.

Вучачыся ў інстытуце і затым, працуючы ў УПІ, праводзіў лета ў працоўных паездках: працаваў важатым у піянерлагеры, вартаўніком на вінаграднай калекцыйнай плантацыі пад Адэсай, рабочым лесасплаву на Ангары і Енісеі, на перагоне мангольскай імпартнай жывёлы праз Алтай і казахскія стэпы, збіраў кенаф пад Ташкентам.

Вырашыўшы, што выкладанне ў ВНУ можна сумясціць з навуковай працай, пакінуў УПІ, пераехаў у Мінск і паступіў у Інстытут цепла-і масаабмену інжынерам, у студзені 1965 года быў прыняты ў вочную аспірантуру ІЦМА, а з арганізацыяй Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР стаў аспірантам гэтага інстытута. Аспірантуру скончыў паспяхова і быў пакінуты на працу ў ІЯЭ. За час вучобы ў аспірантуры і працы ў ІЯЭ не толькі апублікаваў шэраг навуковых артыкулаў, але актыўна займаўся журналістыкай, у газетах і часопісах з'явіліся яго нарысы і апавяданні.

У 1970 годзе Аляксандр Зіноўеў перайшоў на працу ў рэдакцыю газеты “Знамя юности” літсупрацоўнікам, праз два гады зрабіўся аўтарам / на дамове /, затым старэйшым рэдактарам Беларускага тэлебачання. Друкаваўся ў часопісах: “Нёман”, “Молодая гвардия”, “Беларусь”, “Промышленность Белоруссии”, “Декоративное искусство СССР”, у газетах рэспубліканскіх і “Известия”, “Водный транспорт”, у зборніках выдавецтва “Юнацтва”.

Член Саюза журналістаў СССР з 1976 года.

Пасля цяжкай хваробы знаходзіўся на групе інваліднасці. Лячэбным галаданнем, дыетай, рэжымам, фізічнымі практыкаваннямі і бегам аднавіў здароўе, вярнуўся ў рэдакцыю газеты “Знамя юности”. Некалькі гадоў, з'яўляючыся старэйшым метадыстам Рэспубліканскага міжсоюзного Палаца культуры Белсаўпрофа, паспяхова працаваў з беларускімі майстрамі і самадзейнымі мастакамі, ладзіў семінары і выставы ў Мінску, Маскве, Ерэване, Ялце.

Шмат гадоў працаваў у выдавецтвах “Полифакт”, “Старый Свет – принт”, «Белфакта”.

 У траўні 2008 года ў выдавецтве Беларускага Экзархата выдадзеная кніга “Плышевские – православные священно- и церковнослужители Беларуси ХVIII – ХХ  в.в.”, над якой працаваў больш за шэсць гадоў у некалькіх архівах Мінска і Расійскім Дзяржаўным Гістарычным архіве ў Санкт-Пецярбургу.

У верасні 2010 года ў выдавецтве “Беларуская навука” выйшла кніга “Объяснить и предсказать”.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2009 года.

У 2011 годзе выдадзена кніга апавяданняў, казак, эсэ “Этюды о жизни”, у 2013 - ілюстраваная кніга нарысаў “Дело мастера” (выд. «Кавалер»).

Жыў у Мінску. 

памяць

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Пішуць, бо не маюць парабелума»: паэты-лаўрэаты сабраліся на фэсце Стральцова
18 лютага 2018

«Пішуць, бо не маюць парабелума»: паэты-лаўрэаты сабраліся на фэсце Стральцова

Чытаць далей...
Дзве прэміі на сёмым Стральцоўскім фэсце (+ФОТА)
17 лютага 2018

Дзве прэміі на сёмым Стральцоўскім фэсце (+ФОТА)

Чытаць далей...
«Галоўная задача жанчыны – прыносіць у свет шчасце і радасць»
16 лютага 2018

«Галоўная задача жанчыны – прыносіць у свет шчасце і радасць»

Чытаць далей...
«Для шчасця зямнога»
15 лютага 2018

«Для шчасця зямнога»

Чытаць далей...
298