Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

13 лістапада 2017

Прэзентацыя новай кнігі Ігара Жука ў Гародні – 19 лістапада

19 лістапада ў актавай зале Гродзенскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора (Акадэмічная, 2) адбудзецца прэзентацыя новай пасмяротнай кнігі Ігара Жука «Прыхінуцца да крыніцы», прысвечанай творчасці народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Доктар філалагічных навук, прафесар Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Ігар Васільевіч Жук (1957–2017) планаваў выданне кнігі да свайго шасцідзесяцігоддзя, аднак не паспеў рэалізаваць задуманае.

Удзел у мерапрыемстве возьмуць былыя калегі і сябры пісьменніка. Пачатак у 15:00. Уваход вольны.  Шчыра запрашаем!

Ул. інф. Гродзенскага абласнога аддзялення СБП

памяць, рэгіёны, Гродна

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Пішуць, бо не маюць парабелума»: паэты-лаўрэаты сабраліся на фэсце Стральцова
18 лютага 2018

«Пішуць, бо не маюць парабелума»: паэты-лаўрэаты сабраліся на фэсце Стральцова

Чытаць далей...
Дзве прэміі на сёмым Стральцоўскім фэсце (+ФОТА)
17 лютага 2018

Дзве прэміі на сёмым Стральцоўскім фэсце (+ФОТА)

Чытаць далей...
«Галоўная задача жанчыны – прыносіць у свет шчасце і радасць»
16 лютага 2018

«Галоўная задача жанчыны – прыносіць у свет шчасце і радасць»

Чытаць далей...
«Для шчасця зямнога»
15 лютага 2018

«Для шчасця зямнога»

Чытаць далей...
345