Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

12 лютага 2018

Тыднёвік «Ніва» атрымаў узнагароду рады Гайнаўскага павета

Гайнаўскае староства ў юбілейны дзясяты раз надала ганаровыя званні “Заслужаны для Гайнаўскага павета”. Сёлета былі ўзнагароджаны 19 лаўрэатаў. На ўзнагароду вылучаюцца тыя, хто спрычыніўся да развіцця і рэкламы павета. Гэта асобы, арганізацыі ці прадпрыемствы.

Сярод сёлетніх “Заслужаных для Гайнаўскага павета” апынуўся Тыднёвік беларусаў у Польшчы “Ніва”. Медаль атрымаў галоўны рэдактар “Нівы” Яўген Вапа:

– Гэта перадусім узнагарода для “Нівы”, а “Ніва” – гэта яе чытачы, карэспандэнты, журналісты, супрацоўнікі. “Ніва” – гэта неад’емная частка культурнай прасторы Падляшскага ваяводства, у тым ліку і Гайнаўскага павета. Наш Тыднёвік беларусаў Польшчы дае нейтральную дозу бачання свету і з пэўнай да яго дыстанцыі. Гэта адзін з тых культурных прадуктаў, які з’яўляецца неад’емным у жыцці кожнага чалавека.

Званне “Заслужаны для Гайнаўскага павета” атрымаў таксама звязаны з “Нівай” грамадскі дзеяч Віктар Бура. Цягам усіх дзесяці ўзнагароджанняў Гайнаўскае староства ўручыла 103 медалі. Сярод заслужаных – прадстаўнікі культуры, навукоўцы, людзі бізнэсу, палітыкі і духоўныя дзеячы.

DSC_3463DSC_3465DSC_3466DSC_3467DSC_3468DSC_3469DSC_3470DSC_3471DSC_3473DSC_3474DSC_3478DSC_3479DSC_3480DSC_3482DSC_3485DSC_3486DSC_3488DSC_3489DSC_3500DSC_3501DSC_3502DSC_3504

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара

беларусы ў свеце

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Пішуць, бо не маюць парабелума»: паэты-лаўрэаты сабраліся на фэсце Стральцова
18 лютага 2018

«Пішуць, бо не маюць парабелума»: паэты-лаўрэаты сабраліся на фэсце Стральцова

Чытаць далей...
Дзве прэміі на сёмым Стральцоўскім фэсце (+ФОТА)
17 лютага 2018

Дзве прэміі на сёмым Стральцоўскім фэсце (+ФОТА)

Чытаць далей...
«Галоўная задача жанчыны – прыносіць у свет шчасце і радасць»
16 лютага 2018

«Галоўная задача жанчыны – прыносіць у свет шчасце і радасць»

Чытаць далей...
«Для шчасця зямнога»
15 лютага 2018

«Для шчасця зямнога»

Чытаць далей...
78