Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

23 лістапада 2017

Уведалі нашых: у Мінску сустрэліся літаратары з усіх рэгіёнаў Беларусі

Сёння, пад дэвізам "Ведай нашых", у мінскім Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася прэзентацыя абласных альманахаў Саюза беларускіх пісьменнікаў.

У будучым годзе – невялікі юбілей, менавіта ў 2008-м выйшаў першы абласны альманах Саюза беларускіх пісьменнікаў, а менавіта выданне яго Брэсцкай абласной філіі “Жырандоля”. Аўтарам ідэі і ўкладальніцай яго з’яўлялася паэтка Ніна Мацяш, тагачасная старшыня абласнога аддзялення СБП. З цягам часу ўласныя літаратурныя альманахі займелі ўсе абласныя філіі арганізацыі. У Гродне з’явіўся “Новы замак”, у Гомелі – “Палац”, Магілёве – “Брама”, Віцебску – “Ратуша”.

Кожны з альманахаў ёсць своеасаблівай анталогіяй літаратурнага жыцця ў рэгіёне і ўключае творы як сяброў Саюза, так і маладых літаратараў, а таксама мясцовых эсэістаў і публіцыстаў, якія маюць не такую і частую магчымасць надрукаваць аб’ёмныя творы ці крытычныя даследаванні ў новым выпуску рэгіянальнага выдання.

У такім прадстаўнічым складзе, зборы ўсіх пяці абласных рэдакцый, літаратары сабраліся ў Мінску ўпершыню. Старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч, вітаючы прэзентацыю, у сваім уступным слове якраз і адзначыў ўнікальнасць гэтай падзеі. Літаратурнае жыццё Беларусі найбольш актыўна бруіць у сталіцы і рэдка перакрочвае межы МКАДа. Тым часам за кальцавой жывуць многія дзясяткі адораных творцаў, вельмі часта абдзеленых увагай мінскай грамады.

Уладзімір Арлоў

Адмысловую прэамбулу да прэзентацыю зрабіў найвядомейшы пасля Скарыны палачанін Уладзімір Арлоў. Ён распавёў гісторыю наваполацкага і мінскага самвыдату, у тым ліку - пра полацкія выданні "Блакітны ліхтар" з накладам у 1 асобнік, "Мілавіца" -- 3 асобнікі, "Ксэракс беларускі" - 100 асобнікаў. Падшыўка першага выдання цалкам была сканфіскаваная органамі дзяржбяспекі, а вось унікальны асобнік "Мілавіцы" быў ці не ўпершыню прадэманстраваны грамадскасці. Напрыканцы свайго выступу Уладзімір Арлоў усцешыўся нашмат лепшымі варункамі працы сённяшніх літаратараў у рэгіёнах. Бо ўсё-такі адна-экзэмплярныя выданні засталіся ў мінулым.

Паэтка Марыя Баравік

Далей вечарына прадставіла пяць міні-прэзентацый літаратурных рэгіёнаў Беларусі. Сярод выступоўцаў былі - Мікола Аляхновіч, Марыя Баравік, Анатоль Бароўскі, Таццяна Барысік, Юрка Голуб, Валянцін Дубатоўка, Алесь Замкоўскі, Яраслаў Клімуць, Настасся Лазебная,Ала Петрушкевіч, Аляксей Пяткевіч, Мікола Яцкоў і многія іншыя.

Завершыў імпрэзу музычны выступ барда Алеся Камоцкага.

Выступае Таццяна Барысік

Ірына Багдановіч і Алесь Камоцкі

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

рэгіёны, альманахі, прэзентацыі

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Пабачыў свет 5-томнік Уладзіміра Арлова
14 снежня 2017

Пабачыў свет 5-томнік Уладзіміра Арлова

Чытаць далей...
Падарунак на Каляды! Усе кнігі пра Пэтсана і Фіндуса цяпер можна не чытаць!
14 снежня 2017

Падарунак на Каляды! Усе кнігі пра Пэтсана і Фіндуса цяпер можна не чытаць!

Чытаць далей...
Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют»
14 снежня 2017

Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют»

Чытаць далей...
«З маланкай у сэрцы». Вечар у гонар Алеся Разанава
12 снежня 2017

«З маланкай у сэрцы». Вечар у гонар Алеся Разанава

Чытаць далей...
549