Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

09 лістапада 2017

У цэнтры Вільні ўсталявалі мэмарыяльную дошку Якубу Коласу

Сёння ў Вільні на будынку, у якім 110 год таму месьцілася рэдакцыя газэты «Наша Ніва», адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцьця мэмарыяльнай дошкі ў гонар народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

Рабочыя ўсталёўваюць мэмарыяльную дошку ў гонар Якуба Коласа 8 лістапада. Фота Аляксея Патрыка
 
Рабочыя ўсталёўваюць мэмарыяльную дошку ў гонар Якуба Коласа 8 лістапада. Фота Аляксея Патрыка

Мэмарыяльная дошка з надпісам на літоўскай і беларускай мовах «У гэтым будынку ў 1907 годзе жыў і працаваў народны паэт Беларусі (па літоўску — беларускі паэт. — РС) Якуб Колас»  адкрытая на будынку на скрыжаваньні вуліц Trakų (Троцкай) і Pylimo (Завальнай).

Будынак са статуямі атлянтаў, вядомы яшчэ з XV стагодзьдзя, належаў графам Тышкевічам. Яўстах Тышкевіч, стваральнік Лагойскага і Віленскага музэяў старажытнасьцяў, захоўваў тут частку сваіх археалягічных збораў.

У «доме пад балванамі» (г. зн. стодамі), як яго называлі ў народзе, дзейнічаў акруговы суд, дзе з 1884 да 1898 году працаваў адвакатам Францішак Багушэвіч. А раней там зьбіраліся паўстанцы Каліноўскага.

З траўня 1907 да вясны 1908 году тут месьцілася рэдакцыя «першай беларускай газэты з рысункамі» — «Нашай Нівы». У памяшканьні рэдакцыі жыў і працаваў Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас).

Радыё Свабода

Якуб Колас, памяць, замежжа, Літва

Каментары

Афiша

25 лістапада
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае»
Запрашаем у Цэнтральную дзіцячую бібліятэку імя Астроўскага (пр. Газеты “Праўда”, 20А, ст. м. Пятроўшчына).
25 лістапада
«Кніжная Шафа» ўпершыню прадстаўляе выставу малюнкаў
Паказ пройдзе з 24 кастрычніка (адкрыццё) па 25 лістапада ў Мінску.
27 лістапада
Уручэнне прэміі Карласа Шэрмана
У Press Club Belarus (Веры Харужай, 3).
29 лістапада
«Пад вольным небам» Тумаса Транстромера ў Магілёве
У грамадскім цэнтры «Кола» (завулак Чкалава, 16).
Наш канал на YouTube

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Пад вольным небам» Тумаса Транстромера ў Магілёве
24 лістапада 2017

«Пад вольным небам» Тумаса Транстромера ў Магілёве

Чытаць далей...
«Бліскавіцы»: Анталогія беларускай жаночай паэзіі 1920-30-х (АЎДЫЯ, ФОТА)
24 лістапада 2017

«Бліскавіцы»: Анталогія беларускай жаночай паэзіі 1920-30-х (АЎДЫЯ, ФОТА)

Чытаць далей...
«Літаратура – яна мая: беларускія пісьменніцы ХХ–ХХІ ст.» (АЎДЫЯ, ФОТА)
24 лістапада 2017

«Літаратура – яна мая: беларускія пісьменніцы ХХ–ХХІ ст.» (АЎДЫЯ, ФОТА)

Чытаць далей...
Уведалі нашых: у Мінску сустрэліся літаратары з усіх рэгіёнаў Беларусі
23 лістапада 2017

Уведалі нашых: у Мінску сустрэліся літаратары з усіх рэгіёнаў Беларусі

Чытаць далей...
111