Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

12 лютага 2018

Юбілеі Міхася Тычыны і Сяргея Шапрана

10 лютага споўнілася 75 год вядомаму літаратуразнаўцу, доктару філалагічных навук Міхасю Аляксандравічу Тычыну, а 11 лютага святкаваў свой 50-ты дзень нараджэння аўтар літаратуры нон-фікшн, даследчык біяграфіі Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна Сяргей Уладзіміравіч Шапран. Шчыра віншуем!

Міхась Тычына, нарадзіўся 10.02.1943 г. у пасёлку Ленінскі Алданскага раёна (Якуцкай АССР) у сям'і ссыльнага.

У 1947 г. разам з бацькамі пераехаў на іх радзіму, у вёску Завалочыцы Глускага раёна. Скончыў філалагічны факультэт Берасцейскага педагагічнага інстытута (1964). Кароткі час працаваў настаўнікам на Піншчыне. Служыў у Савецкай Арміі (1964-1965). Скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1970) і працуе навуковым супрацоўнікам гэтага інстытута. Кандыдат філалагічных навук. Сябра Беларускага ПЭНцэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1976 г.

Друкавацца пачаў у 1963 г. з вершаў (берасцейская абласная газета «Заря»), як крытык і літаратуразнавец з 1969 г. (часопіс «Маладосць»). Бібліяграфія: «Кузьма Чорны: Эвалюцыя мастацкага мыслення». Манаграфія (1973), «Дажынкі». Аповесць і апавяданні (1979), «Магчымасці рэалізму: Прычыннасць і гістарызм». Адзін з аўтараў. (з В.Жураўлёвым). (1982), «Змена квадры». Зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў (1983), «Вяртанне: Аповесць пра Кузьму Чорнага» (1984), «Народ и война». Манаграфія (1985), «Час прозы». Зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў (1988).

Сяргей Шапран нарадзіўся 11 лютага 1968 года ў Рызе (Латвія). Скончыў філалагічны факультэт (аддзяленне рускай мовы і літаратуры) Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1992). Яшчэ падчас вучобы пачаў займацца журналістыкай, любімы жанр — інтэрв’ю. Друкаваўся ў перыядычных выданнях: «Советская молодёжь», «Час», “Суббота” (Рыга); “Знамя юности”, “Имя”, “Белорусская деловая газета”, “Новы Час”, у часопісах “Дзеяслоў”, “Абажур” і іншых.

У апошнія гады займаецца даследаваннямі жыцця і творчасці Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, а таксама Уладзіміра Някляева.

Атрымаў дыплом Саюза тэатральных дзеячаў (2000), прэмію “За ўнёсак у развіццё беларускай рок-музыкі” (2007). Лаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча за даследаванне “Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах” (2011).

Рада і Сакратарыят грамадскага аб'яднання "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць юбіляраў і зычаць моцнага здароўя, добрага настрою, натхнення на новыя кнігі і артыкулы!

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

юбілеі, святы, нон-фікшн

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Пішуць, бо не маюць парабелума»: паэты-лаўрэаты сабраліся на фэсце Стральцова
18 лютага 2018

«Пішуць, бо не маюць парабелума»: паэты-лаўрэаты сабраліся на фэсце Стральцова

Чытаць далей...
Дзве прэміі на сёмым Стральцоўскім фэсце (+ФОТА)
17 лютага 2018

Дзве прэміі на сёмым Стральцоўскім фэсце (+ФОТА)

Чытаць далей...
«Галоўная задача жанчыны – прыносіць у свет шчасце і радасць»
16 лютага 2018

«Галоўная задача жанчыны – прыносіць у свет шчасце і радасць»

Чытаць далей...
«Для шчасця зямнога»
15 лютага 2018

«Для шчасця зямнога»

Чытаць далей...
68