Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

09 верасня 2017

Узрошчваць пісьменніцкі талент, як сад

9 верасня ў мінскім музеі Петруся Броўкі прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй Школы маладога пісьменніка пры ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».

Наталля Паваляева, Людміла Рублеўская, Барыс Пятровіч

Заяўку на навучанне ў Школе кожны ахвотны ва ўзросце 18+ можа падаць да 15 верасня, а на сустрэчы можна было даведацца болей пра нефармальны адукацыйны праект і бліжэй пазнаёміцца з яго заснавальнікамі, куратарамі і выкладчыкамі. А таксама выпрабаваць сябе ў літаратурным майстэрстве і выканаць крэатыўныя міні-заданні, прапанаваныя ў якасці ўзору таго, якім чынам адбываецца навучальны працэс.

Алена Казлова і Юлія Цімафеева

Вядоўцамі імпрэзы сталі куратаркі Школы маладога пісьменніка Алена Казлова і Юлія Цімафеева. З прывітальным словам выступіў Старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", галоўны рэдактар часопіса "Дзеяслоў" Барыс Пятровіч.

Барыс Пятровіч

Канечне, за 5 хвілін, адведзеных пад напісанне бліц-заданняў, і нават за год, цягам якога працягваюцца заняткі, нельга гарантавана стаць пісьменнікам, бо гэтаму, як і любому іншаму творчаму пакліканню, -- проста так не навучыцца. Дый шмат розных фактараў -- здольнасці да пісьма, жыццёвы і чытацкі досвед, адпаведнае прафесійнае асяроддзе і нават банальны шанцунак -- уплываюць на станаўленне творчай асобы.

Ганна Бутырчык

Аднак, як адзначылі выкладчыцы Школы, літаратаркі і навукоўкі Ганна Бутырчык, Наталля Паваляева і Людміла Рублеўская, іх мэта -- паспрыяць развіццю прыроднага таленту кожнага з навучэнцаў, даць ім новыя веды і магчымасць для самаўдасканалення, прывіць літаратурны густ і адчуванне слова, -- а гэта, пагадзіцеся, выдатная "ўзлётная паласа" для любога аўтара. Тым больш, што па выніках навучальнага года выдаецца зборнік твораў выпускнікоў, пастаянна выходзяць публікацыі ў "Дзеяслове" і "Літаратурнай Беларусі". І самы прыемны бонус -- для пачаткоўцаў заснаваная адмысловая кніжная серыя "Пункт адліку". 

Падрабязней прачытаць пра Школу можна ТУТ. Чакаем на вашыя заяўкі!

 

Тэкст і фота: Віка Трэнас, для lit-bel.org

адукацыя, Школа маладога пісьменніка

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Пішуць, бо не маюць парабелума»: паэты-лаўрэаты сабраліся на фэсце Стральцова
18 лютага 2018

«Пішуць, бо не маюць парабелума»: паэты-лаўрэаты сабраліся на фэсце Стральцова

Чытаць далей...
Дзве прэміі на сёмым Стральцоўскім фэсце (+ФОТА)
17 лютага 2018

Дзве прэміі на сёмым Стральцоўскім фэсце (+ФОТА)

Чытаць далей...
«Галоўная задача жанчыны – прыносіць у свет шчасце і радасць»
16 лютага 2018

«Галоўная задача жанчыны – прыносіць у свет шчасце і радасць»

Чытаць далей...
«Для шчасця зямнога»
15 лютага 2018

«Для шчасця зямнога»

Чытаць далей...
873