Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

31 снежня 2017

Віншуем снежаньскіх юбіляраў!

У снежні адсвяткавалі дні народзінаў сябры ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Іван Бурсаў, Навум Сандамірскі, Аляксей Белы.

Іван Бурсаў нарадзіўся 19.12.1927 г. у горадзе Клімавічы Магілеўскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Працоўны шлях пачаў у 1945 г. счэпшчыкам вагонаў на Чэлябінскім металургічным заводзе. Працаваў на Менскім трактарным заводзе (1953-1957). У 1962 г. скончыў Літаратурны інстытут у Маскве. Працаваў рэдактарам аддзела прозы часопіса «Неман» (1962-1964). З 1965 г. жыве ў Маскве. Сябра СП СССР з 1964 г. У друку выступае з 1953 г. Піша на расейскай мове. Перакладчык беларускай літаратуры на рускую мову.

Аляксей Белы нарадзіўся 20.12.1952 г. у в. Міхнавічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобл. Пасля заканчэння школы №2 у Івацэвічах паехаў на Поўнач. Атрымаў спецыяльнасць штурман маламерных марскіх суднаў. Працаваў у Пінску памочнікам капітана цеплахода. З 1977г. — у Баранавічах. Дырэктар-галоўны рэдактар ПУП «ІнтэксПрэс-Рэгіён». Першыя вершы апублікаваўу 1971 г. у Карэліі. Друкаваўся ў абласных і рэспубліканскіх выданнях. Аўтар зборнікаў вершаў «Тридцать второе августа» (1994), «Невольничьи песни» (1997), «Каляровыя сны» (1999), «Боскі вецер правінцыі» (2002). Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў і Беларускага ПЭН-цэнтра. Рэкамендаваны ў СБП Нінай Мацяш, Леанідам Галубовічам і Іванам Лагвіновічам.

 

Навум Сандамірскі нарадзіўся 20 снежня 1942 года ў сяле Сакалова Алтайскага краю. Жыве ў Глуску. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, ПЭН-цэнтру і Саюза журналістаў. Дзяржаўны стыпендыят 1997 г.у сферы культуры і мастацтва. Аўтар кніг «Людзі, час, жыццё», «Мястэчка 2, ці Настальгічнае слова на пішучай машынцы», «Танальнасць соль-мінор», «А што сказаў бы Фрэйд», «Адкладзены партрэт», "Каўбой, які не страляў" і інш.

Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуе юбіляраў і зычыць ім творчага настрою, здароўя, натхнення на новыя творы!

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Кніганоша» № 47 — снежань 2017 (спампаваць пдф)
19 студзеня 2018

«Кніганоша» № 47 — снежань 2017 (спампаваць пдф)

Чытаць далей...
У Калініградзе з’явіцца вуліца Францыска Скарыны
17 студзеня 2018

У Калініградзе з’явіцца вуліца Францыска Скарыны

Чытаць далей...
Віншуем Ірыну Жарнасек!
17 студзеня 2018

Віншуем Ірыну Жарнасек!

Чытаць далей...
«Літаратурная Беларусь» № 136 — снежань 2017 (спампаваць пдф)
17 студзеня 2018

«Літаратурная Беларусь» № 136 — снежань 2017 (спампаваць пдф)

Чытаць далей...
173