Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

05 студзеня 2018

«Завінены рай» Валянціны Аксак – 9 студзеня

«Завінены рай» – сёмая паэтычная кніга Валянціны Аксак. У ёй мала словаў і шмат знакаў, строгі стыль і разняволеныя вобразы, бяздонны вір пачуццяў і бяскрайні краявід мараў, старасвецкія нетры мовы і немінучая вусціш бязмоўя.

На прэзентацыі "Завіненага раю" чакаюцца выступы бездакорнай рэдактаркі кнігі Аляксандры Макавік, незраўнанага мастака Генадзя Мацура, рупнага выдаўца Змітра Вішнёва, выкшталцонай літаратуразнаўцы Ганны Кісліцынай, выбітнага старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыса Пятровіча, паважнай старшыні ПЭН-Цэнтру Тацяны Нядбай, землякоў паэткі, знанага празаіка Алеся Пашкевіча, слыннага краязнаўцы Валера Дранчука, прыўкраснай настаўніцы Наталлі Плакса.

Усе яны вельмі спадзяюцца, што вы, дарагія чытачы, складзяце ім прыемную кампанію 9 студзеня ў кнігарні "Логвінаў" (пр. Незалежнасці, 37А).  

Завітвайце а 19-й.

 

Паводле прэс-рэлізу

Валянціна Аксак, паэзія, кнігі, прэзентацыі, імпрэзы

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Не ведаў, што Апалінэр паходзіць з Беларусі». Эрленд Лу сустрэўся з беларускімі пісьменнікамі (ФОТА)
20 красавіка 2018

«Не ведаў, што Апалінэр паходзіць з Беларусі». Эрленд Лу сустрэўся з беларускімі пісьменнікамі (ФОТА)

Чытаць далей...
«Літаратурная Беларусь» № 139 (+ПДФ)
20 красавіка 2018

«Літаратурная Беларусь» № 139 (+ПДФ)

Чытаць далей...
Красавіцкія творчыя сустрэчы з «Будзьма беларусамі!»
20 красавіка 2018

Красавіцкія творчыя сустрэчы з «Будзьма беларусамі!»

Чытаць далей...
Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным
18 красавіка 2018

Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным

Чытаць далей...
405