Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

14 лютага 2018

Журы прэміі «Дэбют» абвясціла поўны спіс намінантаў

Журы прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча агучыла спіс усіх прэтэндэнтаў на прэмію. Апрача кніг за 2017 год, у спіс трапілі два выданні 2016 года, якія не ўдзельнічалі ў конкурсе ў папярэднім годзе (П. 1.4.1. Палажэння аб прэміі).

Проза

Іван Стома. Па жывых сьлядах даўно памерлых продкаў. – Полацак: Выдавецкая ініцыятыва "Полацкае ляда"
Максім Кутузаў. Князь-ваўкалак. – Мінск: Галіяфы
Зміцер Кустоўскі. Прытулак. – Мінск: Галіяфы
Ніна Лістота. Каханні. – Мінск: Кнігазбор
Аліна Длатоўская. Ген зямлі. – Мінск: Кнігазбор
Зараслава Камінская. Русалкі клічуць. – Мінск: Кнігазбор

Паэзія

Янка Каліноўскі. Падслуханае сьценамі шматпавярховак. – Мінск: Галіяфы
Яніна Пінчук. Фарбы душы. – Мінск: Галіяфы
Уладзімір Мірончык. Беларусам. – Мінск: Каўчэг

Пераклад

Алесь Плотка (з украінскай): Юрый Іздрык. Папяросы. – Самвыдат
Алесь Плотка (з украінскай): Іван Сэмесюк. Эвалюцыя альбо смерць! Прыгоды павіяна Томаса. – Кіеў: Люта справа
Андрэй Кім (з ангельскай): Клайв Стэплз Льюіс. Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і Гардэроб. – Мінск: Пазітыў-цэнтр
Гання Комар, Юля Цімафеева, Наталля Бінкевіч (з ангельскай): Чарльз Букоўскі. Святло, і паветра, і месца, і час. – Мінск: Харвест
Алена Казлова (з фінскай): Цім Парвела. Эла і сябры. – Мінск: Мастацкая літаратура
Ігар Кулікоў (з санскрыту): Рыгведа. – Мінск: Медысонт
Марына Дзергачова (з ангельскай): Мэры Шэлі. Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй. – Мінск: Кнігазбор

Кароткі спіс будзе абвешчаны да 1 сакавіка.

Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць чэк ад Фонду “Вяртанне” на суму, эквівалентную 2000$ паводле курсу Нацыянальнага банка РБ. Таксама журы можа прыняць рашэнне пра ўручэнне заахвочвальных прызоў. Згодна з Палажэннем прэміі, у адной ці некалькіх намінацыях пераможца можа не вызначацца.

Сёлета ў журы прэміі ўвайшлі: Павал Бераговіч, Ігар Бабкоў, Міхал Бараноўскі, Марына Весялуха, Сяргей Дубавец, Марыя Мартысевіч, Усевалад Сцебурака.

Прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча была заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Віталь Рыжкоў, Андрусь Горват, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Міхал Бараноўскі, Адэля Дубавец, Ганна Янкута, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Оаро, Кацярына Маціеўская, Аляксей Палачанскі, Таццяна Нядбай, Анатоль Івашчанка, Святлана Рогач і інш.

Паводле арганізатараў

Прэмія Дэбют

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Пішуць, бо не маюць парабелума»: паэты-лаўрэаты сабраліся на фэсце Стральцова
18 лютага 2018

«Пішуць, бо не маюць парабелума»: паэты-лаўрэаты сабраліся на фэсце Стральцова

Чытаць далей...
Дзве прэміі на сёмым Стральцоўскім фэсце (+ФОТА)
17 лютага 2018

Дзве прэміі на сёмым Стральцоўскім фэсце (+ФОТА)

Чытаць далей...
«Галоўная задача жанчыны – прыносіць у свет шчасце і радасць»
16 лютага 2018

«Галоўная задача жанчыны – прыносіць у свет шчасце і радасць»

Чытаць далей...
«Для шчасця зямнога»
15 лютага 2018

«Для шчасця зямнога»

Чытаць далей...
294