Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

26 кастрычніка 2011

Самая ўплывовая знакамітасць Афрыкі – пісьменнік

Самая ўплывовая знакамітасць Афрыкі – пісьменнік

Паводле часопіса Forbes, нігерыйскі пісьменнік Чынуа Ачэбэ (Chinua Achebe) — найбольш уплывовая знакамітасць Афрыкі. 80-гадовы Ачэбэ ўзначаліў спіс з сарака чалавек, абышоўшы дзясяткі музыкаў, зорак футболу, дзвюх супермадэляў, кінарэжысёра, вядоўцу ток-шоў і чэмпіёна свету па бегу на доўгія дыстанцыі.

Ачэбэ нарадзіўся ў Нігерыі ў 1930 годзе і вырас у часы, калі еўрапейскія калоніі ў Афрыцы змагаліся за незалежнасць. Яго раман “Усё распадаецца” (Things Fall Apart), апублікаваны ў 1958-м, лічыцца самым вядомым і чытаным творам афрыканскай літаратуры. А яго эсэ “Вобраз Афрыкі: расізм у “Сэрцы цемры” Конрада” (1975) застаецца значным творам на мяжы літаратурнай крытыкі і палітыкі.

У канцы 1960-х Ачэбэ пайшоў у палітыку і стаў амбасадарам Біяфры. 15 гадоў пісьменнік пражыў у ЗША. У 2007 г. ён атрымаў Міжнародную Букераўскую прэмію за свае творы.

Акрамя Чыну Ачэбэ ў спіс Forbes увайшлі яшчэ трое пісьменнікаў, двое з іх з Кеніі (40-гадовы Біньяванга Вайнайна (Binyavanga Wainaina), аўтар вядомага эсэ “Як пісаць пра Афрыку” і лаўрэат Прэміі Кейна для пісьменнікаў Афрыкі 2002, а таксама 73-гадовы аўтар “Уладара варонаў” Нгугі ва Тыёнга (Ngũgĩ wa Thiong'o). Наймалодшая — 34-гадовая пісьменніца з Нігерыі Чымаманда Адычы (Chimamanda Adichie), якая ў 2006 г. атрымала прэмію Orange за раман “Палова жоўтага сонца”.

prajdzisvet.org

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Кніганоша» № 47 — снежань 2017 (спампаваць пдф)
19 студзеня 2018

«Кніганоша» № 47 — снежань 2017 (спампаваць пдф)

Чытаць далей...
У Калініградзе з’явіцца вуліца Францыска Скарыны
17 студзеня 2018

У Калініградзе з’явіцца вуліца Францыска Скарыны

Чытаць далей...
Віншуем Ірыну Жарнасек!
17 студзеня 2018

Віншуем Ірыну Жарнасек!

Чытаць далей...
«Літаратурная Беларусь» № 136 — снежань 2017 (спампаваць пдф)
17 студзеня 2018

«Літаратурная Беларусь» № 136 — снежань 2017 (спампаваць пдф)

Чытаць далей...
137