Навіны

Хутка будзе год, як у ноч на 18 студзеня 2011 памёр публіцыст,  сябар СБП, Беларускага ПЭН-цэнтра і Беларускай асацыяцыі журналістаў Віталь Тарас. Ён доўга і цяжка змагаўся з анкалагічным захворваннем.

Задушная імша па ім адбудзецца 13 студзеня, у пятніцу, ў мінскай Катэдры на плошчы Свабоды. Пачатак а 18.30.

Магілу Віталя Тараса на Паўночных могілках сябры і калегі наведаюць 18 студзеня. Час удакладняецца.

 

Год па Віталю Тарасу

* * *

У 2009 годзе выйшла кніга Аляксандра Тамковіча «Інтэрв’ю, якіх не было», дзе вядомыя журналісты адказвалі на аднолькавыя для ўсіх пытанні. Быў сярод іх і Віталь Тарас. Сёння Аляксандр Тамковіч вырашыў надрукаваць яго яшчэ раз. Каб было больш відавочна, якую АСОБУ мы страцілі…


1. Выбар у прафесіі: «чэсны» — «нячэсны». Ці пралічвалі Вы, чым гэты выбар павернецца для Вас?

2. Ці былі моманты слабасці, шкадавання? Ці з’яўляліся думкі вярнуцца ці далучыцца да шэрагаў «чэсных»?

3. Стаўленне блізкіх людзей да Вашага выбару?

4. Месца і дата народзінаў. Першыя ўспаміны. Кім Вы хацелі стаць у дзяцінстве?

5. Чаму менавіта журналістыка?

6. Ваш шлях у прафесію?

7. Кім і дзе працуеце зараз?

 

У 1973 годзе пачаў друкавацца ў газеце «Знамя юности». Працаваў рэдактарам на Беларускім тэлебачанні, у газетах «Літаратура і мастацтва» (пад рэдакцыяй А.Вярцінскага), «Культура», расійскай «Общей газете», на радыё «Свабода», у штотыднёвіку «Наша Ніва».

Сябар Беларускай асацыяцыі журналістаў і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Лаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра (у раздзеле «радыёпубліцыстыка») за 1996 год.

1

Свой «выбар» я зрабіў задоўга да таго, як прагучалі вядомыя словы пра «чэсных» і «нячэсных» журналістаў. Слова выбар я стаўлю таксама ў двукоссе, бо, пачынаючы пісаць, не думаў, што выбіраю нейкі асаблівы шлях для сябе на ўсё жыццё. Я тады яшчэ вучыўся ў школе і пра гэта нават не задумваўся. Тым больш нічога не пралічваў наперад. І пазней маральны выбар перада мной ніколі не паўставаў, проста вакол мяне, сярод маіх калег заўсёды пераважалі людзі, якія сумленна рабілі сваю справу. І ў мяне не было выбару — здраджваць прафесіі ці не здраджваць. Мабыць, таму, што не прапаноўвалі.

Некалі  Генры Форд вельмі дасціпна сказаў: «Сумленны журналіст прадаецца толькі адзін раз». Ну, дык вось, я «прадаўся» сваёй прафесіі аднойчы і назаўсёды.

2

У жыцці кожнага чалавека, я думаю, бываюць моманты слабасці і шкадавання. Але я не сказаў бы, што ў маім асабістым жыцці гэтыя моманты былі звязаны з журналісцкай дзейнасцю. Як я ўжо зазначыў, адказваючы на папярэдняе пытанне, пачынаў я друкавацца, не асабліва задумваючыся над наступствамі. Даволі доўгі час у маладосці плыў, так бы мовіць, паводле плыні. Напрыканцы 70-х гадоў «прыплыў» на Беларускае тэлебачанне — працаваў спачатку ў рэдакцыінавукова-папулярных праграм, потым у рэдакцыі інфармацыі. У сэнсе прапаганды цяперашняе БТ дасць тагачаснаму сто пунктаў наперад. Аднак тады ў Беларусі, як і ва ўсім СССР, не было іншага (недзяржаўнага) тэлебачання. Ніхто пра гэта нават марыць не мог. На дзяржтэлерадыё працавалі і сапраўдныя прафесіяналы — майстры сваёй справы.

Але ж ёсць адзін закон, які дзейнічае ўсюды — і ў дзяржаўных СМІ, і ў недзяржаўных, і ўвогуле не толькі ў СМІ. Паводле гэтага закона, у любой установе 30 працэнтаў людзей выконваюць 70 працэнтаў працы, астатнія 70 працэнтаў персаналу займаюцца хто чым — кар’ерай, падхалімствам, інтрыгамі супраць калег, пляткарствам, службовымі раманамі…

У мяне рэдактарская служба выпрацавала цвярозы погляд на працу на тэлебачанні, якое тады многія ў грамадстве ўспрымалі як нешта надзвычай прэстыжнае, прыцягальнае і таемнае. На маёй памяці Галоўная рэдакцыя інфармацыі ў пачатку 80-х ператварылася ў свайго роду пахавальную каманду — тады адным за адным паміралі генсакі ЦК КПСС (а ў прамежку памёр яшчэ і першы сакратар ЦК КПБ Кісялёў). Шараговым рэдактарам трэба было збіраць пра нябожчыкаў водгукі «плакальшчыкаў» — рабочых, навуковых работнікаў, пісьменнікаў, музыкантаў, ахопленых «пачуццём вялікай страты, якую панёс увесь савецкі народ». Пры гэтым і журналісты, і большасць «плакальшчыкаў» успрымалі сітуацыю досыць цынічна, з іроніяй і самаіроніяй.

А ўвогуле, у сілу індывідуальных рыс характару, я не люблю працаваць у калектыве. Праца ў любой канторы, нават калі гэта офіс самай прэстыжнай рэдакцыі з добрай зарплатай, мне заўсёды давалася цяжка. Хоць і разумею, што журналісцкая праца ў камандзе заўсёды больш эфектыўная.

3

Паколькі я вырас у сям’і журналістаў (маці працавала на тэлебачанні, бацька — у газеце «Звязда», потым у часопісе «Нёман»), дык у мяне яшчэ са школы практычна не ўзнікала пытання, кім быць. Але бацькі былі катэгарычна супраць таго, каб я паступаў на журфак, паколькі добра ведалі цану журналісцкай прафесіі за савецкім часам. Яны мяне адгаворвалі, як маглі. І ў выніку

я паступіў… на біяфак БДУ. Але ж вельмі хутка высветлілася, што прафесія не мая.

Дарэчы, высветлілася таксама, што і на біяфаку, як і на любым іншым факультэце, трэба было вывучаць і здаваць гісторыю КПСС, навуковы камунізм і розную іншую ідэалагічную лухту.

Так што з другога курса біяфака я быў адлічаны, і паступіў ва універсітэт на вячэрняе аддзяленне журфака толькі праз восем гадоў, у 1983-м. Кажучы словамі аднаго савецкага сатырыка, не ведаю, ці шмат атрымала журналістыка, але што біялагічная навука ад гэтага нічога не страціла — гэта дакладна.

Ну, а мае бацькі і сябры больш ніколі не ставілі пад сумненне мой выбар у якой бы рэдакцыі я ні працаваў. Не кажу тут пра жонку і сына, якія заўсёды, нават у самай складанай сітуацыі, мяне маральна падтрымлівалі і падтрымліваюць.

4

Нарадзіўся я 6 траўня 1956 года ў Мінску. Але, як ні дзіўна, першыя ўспаміны звязаны з вёскай. Памятаю, як схапіў на падворку кураня і сутаргава паспрабаваў яго лашчыць

(мабыць, таму бацькі вырашылі, што я буду біёлагам). Кураня вырывалася, дарослыя ўсчалі крык, лаяліся на мяне.

З дзіцячых «гарадскіх» успамінаў — доўгая чарга за батонамі ў краму і «наш дарагі» Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў у дзвярах урадавага вагона на Мінскім чыгуначным вакзале.

Я за ім назіраў, седзячы на плячах майго дзеда Змітра. (Некаторыя ўспаміны ўвайшлі ў кнігу маіх эсэ «Звыклае зло».)

У дзяцінстве хацеў стаць вандроўнікам. Бачыў сябе з падзорнай трубой у руках — такой, як у Паганеля, на капітанскім мосціку судна, дзе-небудзь у басейне ракі Арынока альбо Лімпапо. Дзякуючы журналісцкай прафесіі, мара шмат у чым спраўдзілася. Давялося паездзіць па роднай Беларусі, а пасля распаду СССР — пабываць у некаторых еўрапейскіх краінах і нават у Афрыцы.

Недзе ў класе пятым спрабаваў напісацьнавукова-фантастычную аповесць. Яна пачыналася словамі: «Гелена смажыла касмічныя катлеты». Рогат маіх бацькоў, якім я пачаў быў чытаць свой опус, назаўсёды адбіў ахвоту пісаць фантастыку…

5

Заўсёды лічыў і лічу, што самае вялікае шчасце — гэта калі твая прафесія і любімы занятак (хобі) супадаюць. А калі табе за гэта яшчэ часам і плацяць!..

Гэта не значыць, што збіраць інфармацыю ці пісаць заўсёды лёгка і прыемна. Часам гэта суцэльная пакута. Але не пісаць ужо не можаш. І гэта насамрэч ператвараецца ў праблему. З гадамі назапашваецца стомленасць ад прафесіі. Пачынаеш баяцца паўтарыцца, напісаць нешта банальнае, збіцца на трафарэт. Але

ніколі не ўзнікала жаданне змяніць прафесію. Некалі Маякоўскі напісаў у сваёй аўтабіяграфіі: «Я паэт, гэтым і цікавы». Я журналіст, бо мне гэта цікава.

6

На гэтае пытанне я ўжо часткова адказаў вышэй. Магу толькі дадаць, што

пасля няўдалай спробы вучыцца на біяфаку пайшоў адразу не ў журналістыку, а грузчыкам у ПМК. Нейкі час быў падсобным рабочым у друкарні, лабарантам у бібліятэцы. Мае знаёмыя жартавалі: робіш сабе аўтабіяграфію на будучыню! Насамрэч, гэтая праца, найперш, пазбавіла ад некаторых ілюзій і радасных уяўленняў — пра рабочы клас, напрыклад, ці пра спалучэнне фізічнага і духоўнага пачаткаў у чалавеку.

Гэтае пазбаўленне ад ілюзій, веданне «што па чым», дапамагло потым і ў прафесіі, і проста ў жыцці. Больш за ўсё на свеце не люблю пафас.

Ну, а на вячэрнім журфаку я пазнаёміўся, сярод іншых аднакурснікаў, з Ігарам Герменчуком (светлая яму памяць) і Сяргеем Дубаўцом. І хоць яны потым перавяліся на дзённае аддзяленне, знаёмства з гэтымі асобамі, безумоўна, таксама паўплывала на выбар прафесіі.

Пытання з кім быць і як сябе паводзіць у гэтым жыцці пасля ніколі не ўзнікала.

7

Апошнія пяць гадоў жыву ў Мінску. Працую дома для розных выданняў, пераважна для «Нашай Нівы». Нядаўна пачаў весці блог на сайце baj.by.

nn.by

[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------