Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

10 лютага 2014

Стральцоўскі слэм-сэйшн — 14 лютага

14 лютага (пятніца) адбудзецца Слэм-сэйшн “Зборная Беларусі — Зборная Свету” ў межах Трэцяга міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова.

Месца: крэатыўная прастора “Цэх” (пр-т. Незалежнасці, 58, корп. 6 (праход праз вул. П. Броўкі), левы пад’езд, другі паверх).

Вядучы Андрэй Хадановіч. Пры ўдзеле Сяргея Пукста. Пачатак у 19.00. Уваход вольны.

У праграме — выступы паэтаў з Беларусі, Расіі, Украіны. Падчас слэму прагучаць не толькі аўтарскія тэксты ўдзельнікаў, але і творы класікаў беларускай і замежнай літаратуры.

Зборная Беларусі:

Раіса Баравікова, Вера Бурлак, Віктар Жыбуль, Глеб Лабадзенка, Таня Светашова, Усевалад Сцебурака, Андрусь Такінданг, Віка Трэнас, Анка Упала.

Прагучаць вершы Янкі Купалы, Аляксея Пысіна, Рыгора Барадуліна, Віктара Шалкевіча, Віталя Рыжкова і іншых.

Зборная Свету:

Чарлз Букоўскі (ЗША), Марыя Галіна (Расія), Алена Герасімюк (Украіна), Сулейман Дыяманка (Сенегал-Францыя), Юрый Завадскі (Украіна), Галіна Крук (Украіна), Сяргей Прылуцкі (Беларусь-Украіна), Акіта Фуджы (Японія), Аркадзь Штыпель (Расія).

Прагучаць пераклады Андрэя Адамовіча, Уладзя Лянкевіча, Марыі Мартысевіч, Юлі Цімафеевай.

Не прапусціце! Навіны Стральцоўскага фэсту і праграма ўсіх мерапрыемстваў на stralcou-fest.by.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Новыя кнігі на фестывалі «Вершы на асфальце» (фота)
20 лютага 2018

Новыя кнігі на фестывалі «Вершы на асфальце» (фота)

Чытаць далей...
Тумас Транстромер на фестывалі Стральцова (фотарэпартаж)
20 лютага 2018

Тумас Транстромер на фестывалі Стральцова (фотарэпартаж)

Чытаць далей...
«Remember, remember…»: (не)прапушчаныя старонкі белліта
20 лютага 2018

«Remember, remember…»: (не)прапушчаныя старонкі белліта

Чытаць далей...
«Пункт адліку» ў Школе маладога пісьменніка (+ФОТАГАЛЕРЭЯ)
19 лютага 2018

«Пункт адліку» ў Школе маладога пісьменніка (+ФОТАГАЛЕРЭЯ)

Чытаць далей...
579