Навіны

Зборнік выйшаў у серыі “Пункт адліку” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Гэтая імпрэза распачала Трэці міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова.  

І хаця ўрачыстае адкрыццё з удзелам замежных гасцей і слэм-сэйшн плануюцца 14 лютага, жадаючых трапіць на першы дзень фэсту і паслухаць вершы і музыку аказалася шмат.

Уладзь Лянкевіч вядомы не толькі як паэт і перакладчык, але і як музыкант (пра ягоную актыўную выкладчыцкую і мовазнаўчую дзейнасць варта было б распавесці ў асобным артыкуле). Уладзь — аўтар тэкстаў, вакаліст і гітарыст арт-рок і псіхадэлік гурта “TonqiXod”. У анатацыі да зборніка “70 % вады” адзначаецца — кніга “ўключае адзін скрадзены і некалькі дзясяткаў сваіх вершаў з музыкай і без”, а калектыў паспяхова выступае з сольнымі канцэртамі ў мінскіх клубах, і адна з песень на верш Уладзя “Насыпаць горы” ўжо колькі тыдняў трымаецца на высокіх пазіцыях у гіт-парадзе “Тузін гітоў”. 

Уладзь Лянкевіч павітаў прысутных і папярэдзіў публіку, што вечарына “мае імправізацыйны і небяспечны характар”. Цягам імпрэзы паэзія і музыка былі цесна пераплеценыя — паэтычныя чытанні суправаджаліся музычным акампанементам.

Павіншаваць паэта з выхадам кнігі прыйшлі яго сябры і калегі, прыхільнікі яго музыкі і вершаў.

Чытае Андрэй Хадановіч

― Фестываль Стральцова з кожным годам усё больш пашыраецца — летась ён быў тры дні, сёлета будзе доўжыцца чатыры, і гэта выдатная тэндэнцыя. Сёння ў межах фэсту — прэзентацыя кнігі “70 % вады”. Уладзя Лянкевіча я памятаю, калі яму было 14 або 15 гадоў, і ўжо тады ён ведаў, як не трэба пісаць вершы. Менавіта таму, што Ўладзь — паэт, музыка і перфекцыяніст, ягоная кніга выйшла невялікай па аб’ёме, але з сапраўды класнымі вершамі, ― распавёў паэт, перакладчык, суарганізатар фэсту, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч, і ў працяг свайго выступу прачытаў некалькі вершаў — аўтарскіх і перакладных ― у музычным суправаджэнні гурта “TonqiXod”.  

Юля Цімафеева

Далей аўтар новай кнігі запрасіў на сцэну блізкую сяброўку ― паэтку і перакладчыцу Юлю Цімафееву. Як арганізатарка Стральцоўскага фэсту з боку "СБП" Юля павіншавала гледачоў з пачаткам фестывалю, парадавалася разам з аўтарам выхаду кнігі “70 % вады” і прачытала некалькі ўласных твораў у музычным афармленні гурта, да якога далучыўся Віктар Сямашка.

У глядацкай зале — пісьменніцы, аўтаркі кніг для дзяцей Алена Масла і Наталля Бучынская.

Андрэй Адамовіч

Выступленне паэта Андрэя Адамовіча, як звычайна, было экстравагантным. Уражанні ад аўтарскага чытання верша пра знаёмства лірычнага героя з казой гледачы забудуць не хутка.

Кацярына Зыкава

Кацярына Зыкава, паэтка, чыя кніга таксама выйшла ў серыі “Пункт адліку”, прачытала свае найлепшыя тэксты пад хард-рокавую імправізацыю “TonqiXod”.

На сцэне — Уладзь Лянкевіч, Максім Субач і Марыя Мартысевіч.

Марыя Мартысевіч высока ацаніла зборнік Уладзя і адзначыла, што кніга “70 % вады”, безумоўна, вартая сёлетняй прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча, на якую яна прэтэндуе разам з яшчэ сямю кнігамі. Пад музычнае суправаджэнне паэтка вельмі экспрэсіўна прачытала некалькі сваіх вершаў, забраўшыся на стол.

Марыя Мартысевіч

 

Прэзентацыя завяршылася сольным сэтам калектыва “TonqiXod”, які выканаў чатыры аўтарскія кампазіцыі.

Гурт “TonqiXod”

Тэкст Вікі Трэнас, фота Алены Казловай, для lit-bel.org

[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------