Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

17 лютага 2014

Чацвёрты дзень Стральцоўскага фэсту: “Вецер з Захаду” і прэзентацыя кніг  “3+3”

Кнігі серый "Кнігарня пісьменніка" і "Пункт адліку".

Чацвёрты дзень Стральцоўскага фэсту: “Вецер з Захаду” і прэзентацыя кніг “3+3”

Заключны дзень Трэцяга міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова, які праходзіў 16 лютага на пляцоўцы крэатыўнай прасторы “Цэх”, быў не менш цікавы за папярэднія. Наведнікаў чакалі прэзентацыі кніг з серый “Кнігарня пісьменніка” і "Пункт адліку" на рускай і беларускай мовах, а таксама прадстаўленне творчасці маладых беларускіх літаратараў.

Прэзентацыя поўнага збору вершаў Віславы Шымборскай стала фінальным і самым гучным акордам вечара, пра гэта мы раскажам асобна.

Распачаў праграму чацвёртага дня, калі можна так выказацца, берасцейскі паэтычны “дэсант”. Рускамоўны паэт Уладзімір Глазаў выдаў кнігу выбранага «Время собственное», якая склалася з таго, што было напісана за апошнія гадоў дваццаць, і прачытаў свае найлепшыя вершы.

Аўтограф-сесія Уладзіміра Глазава

Уладзімір Глазаў

Беларускамоўны паэт Васіль Барысюк, сябар і калега Уладзіміра, выступіў са сваімі вершамі.

Павел Капанскі, які піша як і па-беларуску, так і па-ўкраінску, чытаў аўтарскія творы на ўкраінскай мове.

Сяргей Прылуцкі — берасцеец, які цяпер жыве ў Кіеве, — прадставіў толькі-толькі забраную з друкарні сваю новую кнігу, якая выйшла ў выдавецтве “Логвінаў”, і прадэкламаваў колькі тэкстаў. А таксама запрасіў да супрацоўніцтва з віртуальным літаратурным часопісам litrazh.org, які быў адкрыты летась высілкамі берасцейскіх пісьменнікаў.

Працягнуў фэст Адальстэйн Асбэрг, першы ісландскі паэт на мінскіх літаратурных фестывалях, творца з Рэйк’явіка, які выступіў з перакладчыцай Марыяй Пушкінай.

Адальстэйн Асбэрг і Марыя Пушкіна

“3+3” — такую назву мела прэзентацыя кніг серый “Кнігарня пісьменніка” і “Пункт адліку” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Барыс Пятровіч распавядае пра кніжную серыю і яе аўтараў

Былі прадстаўленыя паэтычныя кнігі Анатоля ІвашчанкіХай так”, Усевалада СцебуракіБег па самаадчуванні”, Генадзя Лапаціна "Около облака" (усе яны — з серыі “Кнігарня пісьменніка”).

Дэбютныя вершаваныя зборнікі Кірылы АнохінаАсцярожна, дрэвы зачыняюцца”, Віялеты ПачкоўскайАрэхападзенне”, Тані СкарынкінайКнига для чтения вне помещений и в помещениях” выйшлі ў серыі “Пункт адліку”.

Анатоль Івашчанка

У глядацкай зале -- пісьменніцкая сям'я: празаік Андрэй Пакроўскі і паэтка Віялета Пачкоўская з сынам Мацеем.

Усевалад Сцебурака

Генадзь Лапацін

Віялета Пачкоўская

Мацей Пакроўскі слухае выступ мамы Віялеты.

Кірыла Анохін

Паэт Дзмітры Строцаў, рэдактар кнігі Тані Скарынкінай, прадстаўляе яе кнігу

У глядацкай зале -- Павел Капанскі і ўкраінскія паэткі Алена Сцепаненка і Алена Герасімюк

Марына і Ціхан Чарнякевічы

На імпрэзе выступілі з паэтычнымі чытаннямі ўсе аўтары, акрамя Тані Скарынкінай, якая цяпер жыве і працуе ў Партугаліі. Пра яе творчасць распавёў Дзмітрый Строцаў, рэдактар кнігі.    

— У нашых кніжных серыях пабачылі свет болей за 50 кніг, і мы спадзяемся, што будзем і надалей падтрымліваць сучасных беларускіх аўтараў, — адзначыў вядучы гэтай прэзентацыі, празаік, Старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, галоўны рэдактар часопіса “Дзеяслоў” Барыс Пятровіч.

Рэпартажы з папярэдніх дзён фэсту:

Дзень першы: Імправізацыйна і небяспечна – Уладзь Лянкевіч прэзентаваў сваю першую кнігу

Дзень другі: Мора вершаў, музыкі і нечаканак

Трэці дзень Стральцоўскага фэсту: добрай паэзіі шмат не бывае

Магія вершаў на розных мовах – Magnus Ducatus Poesis

Тэкст: Віка Трэнас, Фота: Алена Казлова, для lit-bel.org

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Смерць Купалы: няшчасны выпадак, самагубства ці забойства?
28 чэрвеня 2017

Смерць Купалы: няшчасны выпадак, самагубства ці забойства?

Чытаць далей...
Дзённікі «Экслібрыса»: Алена Пятровіч пра цікавыя мовы і галоўную ўмову для камфорту перакладчыка
28 чэрвеня 2017

Дзённікі «Экслібрыса»: Алена Пятровіч пра цікавыя мовы і галоўную ўмову для камфорту перакладчыка

Чытаць далей...
Настассі Лазебнай — 65!
28 чэрвеня 2017

Настассі Лазебнай — 65!

Чытаць далей...
Аргкамітэт Прэміі Гедройца-2017 абвяшчае поўны спіс намінантаў
28 чэрвеня 2017

Аргкамітэт Прэміі Гедройца-2017 абвяшчае поўны спіс намінантаў

Чытаць далей...
507