Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

17 лютага 2014

“Канец і пачатак”: Прэзентацыя кнігі Віславы Шымборскай

Фота Наталлі Паваляевай, мастачкі, якая аформіла кнігу.

“Канец і пачатак”: Прэзентацыя кнігі Віславы Шымборскай

У межах Закрыцця Трэцяга міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова, якое праходзіла 16 лютага на пляцоўцы мінскай крэатыўнай прасторы “Цэх”, адбылася прэзентацыя поўнага збору вершаў Віславы Шымборскай “Канец і пачатак”. У імпрэзе ўзялі ўдзел беларускія паэты і перакладчыкі, а таксама польскія творцы. Усім было што сказаць пра пані Віславу.

Кніга пабачыла свет у выдавецтве “Логвінаў” пры падтрымцы Амбасады Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама Польскага Інстытута ў Мінску.

На прэзентацыі прысутнічалі пані Эльжбета Шчэпаньска-Дамброўска, дарадца па культуры Амбасады Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама Вольга Гуд — асістэнт дырэктара Польскага Інстытута ў Мінску, перакладчык-карэспандэнт.

Як распавёў вядучы вечара, перакладчык і ўкладальнік гэтага выдання Андрэй Хадановіч, гэта чацвёртая кніга Шымборскай, якая выходзіць па-беларуску, прычым — найбольш поўны збор. 

Літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч

Мадэратар вечарыны Андрэй Хадановіч і перакладчыца Марына Казлоўская

У глядацкай зале пані Эльжбета Шчэпаньска-Дамброўска, дарадца па культуры Амбасады Польшчы ў Мінску

Паэзію Віславы Шымборскай слухаюць Марыя Пушкіна, Марыя Мартысевіч, Марына Шода, Алена Герасімюк, а таксама Аленка Хадановіч.

Цэлы калектыў сучасных беларускіх перакладчыкаў працаваў над гэтай кнігай: Антон Францішак Брыль, Марына Казлоўская, Кацярына Маціеўская, Сяргей Прылуцкі, Наталля Русецкая, Ганна Янкута.

Аднак увайшлі ў збор таксама і два пераклады, здзейсненыя Максімам Танкам, таксама перастварэнні Алега Лойкі. Асобнае месца ў выданні адведзена перакладам Ніны Мацяш.

Далучыўся да працы і Андрэй Хадановіч, сурэдактарам зборніка выступіў Уладзімер Арлоў, аформіла кнігу навуковец, літаратуразнаўца, мастачка Наталля Паваляева.

Марына Казлоўская выступіла са сваімі перакладамі вершаў Віславы Шымборскай. Крытык Ціхан Чарнякевіч расказаў пра літаратурную дзейнасць Ніны Мацяш. 

Уладзімір Арлоў

Адам Відэман (Польшча)

Сяргей Прылуцкі (Беларусь-Украіна)

Уладзімер Арлоў падзяліўся сваімі ўражаннямі ад паэзіі Віславы Шымборскай.

Сучасны польскі паэт Адам Відэман мае асаблівае стаўленне да твораў пані Віславы, пісаў эсэ пра яе. Спадар Адам выступіў супольна з перакладчыцай Марыяй Пушкінай.

Беларуска-ўкраінскі творца Сяргей Прылуцкі прачытаў свае перастварэнні вершаў пані Віславы. 

Анастасія Векшына (Расія-Польшча)

Агнешка Мірахіна (Польшча)

Наталля Паваляева

Мастачка Наталля Паваляева распавяла пра сваю працу над вокладкай кнігі.

Працягнуў вечарыну тандэм паэтак і перакладчыц — Агнешка Мірахіна з Польшчы і Анастасія Векшына (Польшча-Расія) чыталі па-польску і па-руску.

Адметным было выступленне Адальстэйна Асбэрга, які прадставіў ісландскі пераклад верша пані Віславы, і Адама Відэмана, які агучыў арыгінал.

Андрэй Хадановіч

На заканчэнне фэсту Андрэй Хадановіч прадэкламаваў некалькі сваіх перакладаў вершаў Віславы Шымборскай у музычным суправаджэнні Вольгі Падгайскай і Віталя Эпава.

Чытайце рэпартажы пра ўсе дні Стральцоўскага Фэсту:

Дзень першы: Імправізацыйна і небяспечна – Уладзь Лянкевіч прэзентаваў сваю першую кнігу

Дзень другі: Мора вершаў, музыкі і нечаканак

Трэці дзень Стральцоўскага фэсту: добрай паэзіі шмат не бывае

Магія вершаў на розных мовах – Magnus Ducatus Poesis

Чацвёрты дзень Стральцоўскага фэсту: “Вецер з Захаду” і прэзентацыя кніг “3+3”

 

Тэкст: Віка Трэнас, Фота: Алена Казлова, для lit-bel.org

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Смерць Купалы: няшчасны выпадак, самагубства ці забойства?
28 чэрвеня 2017

Смерць Купалы: няшчасны выпадак, самагубства ці забойства?

Чытаць далей...
Дзённікі «Экслібрыса»: Алена Пятровіч пра цікавыя мовы і галоўную ўмову для камфорту перакладчыка
28 чэрвеня 2017

Дзённікі «Экслібрыса»: Алена Пятровіч пра цікавыя мовы і галоўную ўмову для камфорту перакладчыка

Чытаць далей...
Настассі Лазебнай — 65!
28 чэрвеня 2017

Настассі Лазебнай — 65!

Чытаць далей...
Аргкамітэт Прэміі Гедройца-2017 абвяшчае поўны спіс намінантаў
28 чэрвеня 2017

Аргкамітэт Прэміі Гедройца-2017 абвяшчае поўны спіс намінантаў

Чытаць далей...
949