Навіны
Яе стваральніцы — мастачка Марта Герашчанка і пісьменніца Вольга Гапеева — прэзентавалі кнігу для дзяцей “Сумны суп”, якая ўжо выйшла, і распавялі пра выданне “Дзве авечкі”, што хутка пабачыць свет. Праект ажыццёўлены ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і пры падтрымцы Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Прыемна ўразіла багатая праграма вернісажа, у межах якога адбыліся круглы стол і публічнае абмеркаванне пра сучасную беларускую літаратуру для дзяцей, паказ двух буктрэйлераў, сэт ад Улада Бубена і музычнага праекта AORTHА. Непрыемна ўразіла малая колькасць наведнікаў — а ці сапраўды шырокая публіка не цікавіцца чытаннем і кнігамі для дзяцей?
Злева направа: Вера Бурлак (Джэці), Марта Герашчанка, Вольга Гапеева, Максім Жбанкоў
У “Несур’ёзнай размове пра сур’ёзную літаратуру” ўзялі ўдзел Вольга Гапеева і Марта Герашчанка, а таксама аўтарка, даследчыца дзіцячай літаратуры, кандыдатка філалагічных навук Вера Бурлак (Джэці).
Мадэратарам гутаркі выступіў культурны аналітык, даследчык, кандыдат філасофскіх навук Максім Жбанкоў.
Для пачатку ўдзельнікі дыскусіі пагадзіліся з Вольгай Гапеевай у тым, што для таго, каб пісаць для дзяцей, не абавязкова быць мамай або татам — дастаткова самому ўспомніць той час, калі ты быў дзіцёнкам, так бы мовіць, знайсці ў сабе дзіцячае ўспрыманне свету.
Вера Бурлак у сувязі з гэтым адзначыла, што процьма таленавітых аўтараў выдатна пісалі для дарослых, але няўдачна для дзяцей, як, напрыклад, знакаміты Аляксандр Блок, а вось Данііл Хармс і Карней Чукоўскі, будучы ў сталым веку, умелі і маглі напісаць для дзяцей так, каб маленькія чытачы захапляліся. І ўсё дзякуючы ўменню “захаваць у сваёй душы ўнутранага дзіцёнка”.
Мастачка, мульціплікатарка, ілюстратарка Марта Герашчанка прызналася, што “тэсціруе” свае малюнкі на дзетках: у працэсе падрыхтоўкі кнігі Марта паказвае свае работы малым, і тыя выказваюць свае ўражанні. З улікам гэтых ацэнак і нараджаюцца ілюстрацыі да кніг.
У чым сутнасць працы мастака, калі ён малюе для дзіцячай кнігі?
Марта мяркуе, што вельмі важна, каб ілюстрацыі выяўлялі канкрэтны рэчыўны свет, прадметы і з’явы, якія зразумелыя і блізкія дзіцяці (асабліва калі мы кажам пра дашкольнікаў і малодшых школьнікаў).
Ці ёсць забароненыя тэмы, на якія нельга пісаць для дзяцей?
Удзельнікі дыскусіі прыйшлі да высновы, што не сталі б пісаць пра каханне, геапалітыку, вайну. А пра такія паняцці, як жыццё і смерць, на погляд аўтараў, пісаць хоць і складана, але можна.
У чым спецыфіка літаратуры для дзяцей, выдаванай у савецкі перыяд?
Творчасць для дзяцей, з аднаго боку, дазваляла савецкім пісьменнікам адысці ад цэнзураванасці і дазволіць сабе эксперыменты, немагчымыя ў работах, адрасаваных дарослым, адзначыла Вера Бурлак. Але з іншага боку, дадала Вольга Гапеева, уся дзіцячая літаратура таго перыяду была скрозь дыдактычнай і безапеляцыйна і строга імкнулася выхоўваць “правільных” савецкіх грамадзян.
Але, як мы разумеем, “правільнасць” бывае розная. І нават перакладныя творы, такія, як казкі пра Пінокіа (Бураціна) або пра Карлсана, у расійскім варыянце гублялі сваю праблемнасць і станавіліся “стэрыльна-выхаваўчымі”, не пакідаючы малым прасторы для самастойнага мыслення і развіцця.
Дыскусія плаўна перайшла ў прагляд двух буктрэйлераў. Першы з іх, да кнігі “Сумны суп”, паспеў ужо атрымаць дыплом за 3-е месца ў намінацыі “Інтэрактыўная рэклама” Пятага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! А другі буктрэйлер, “Дзве авечкі”, зусім “свежаспечаны”, і наведнікі вернісажа пабачылі яго фактычна першымі.
Найбольш актыўныя гледачы, якія ўдзельнічалі ў сустрэчы і задавалі пытанні Вользе Гапеевай і Марце Герашчанка, атрымалі прызы ад кампаніі "Будзьма беларусамі!".
Добрая навіна: тыя, хто не паспеў пабываць на вернісажы, змогуць наведаць выставу да 18 кастрычніка, а 20 і 21 верасня арганізатары запрашаюць на ворк-шопы, прысвечаныя дзіцячаму інтэрактыўнаму кніжнаму малюнку.
Тэкст і фота: Віка Трэнас, для lit-bel.org
[TypeError] count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50 #0: include /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #3: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515 #5: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #6: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #7: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #8: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16 #9: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #12: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336 #14: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #15: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #16: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #17: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107 #18: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184 #19: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2 ----------