Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

НАВІНА 05 красавіка 2018

«Дзівоснае лета паноў Кубліцкага ды Заблоцкага» (фотарэпартаж)

Увечары 4 красавіка ў мінскай «Акадэмкнізе» адбылася аўтограф-сесія Пятра Васючэнкі з нагоды выхаду рамана-казкі з новымі авантурнымі гісторыямі пра знакамітых паноў Кубліцкага ды Заблоцкага. Кніга пабачыла свет у серыі «Каляровы ровар» Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор».

Пятро Васючэнка

Першая кніга пра гэтых персанажаў выйшла ажно ў 1989 годзе. Аўтар кажа, што ўсе ягоныя казкі, як ранейшыя, так і новы раман-казка, адрасаваныя шырокаму колу чытачоў, літаральна ад 0 да 99 гадоў. Падобна на праўду: у чарзе па аўтограф можна было пабачыць і двухгадовага хлапчука, і падлеткаў, і дарослых, і сталых людзей. На сустрэчу з Пятром Васючэнкам прыйшлі і яго калегі-пісьменнікі: Наталля Бучынская, Алена Масла, Кастусь Цвірка.

Ілюстрацыі да рамана-казкі зрабіла Крысціна Баранава, якая таксама ўзяла ўдзел у аўтограф-сесіі. Спадар Пятро мяркуе правесці вялікую прэзентацыю «Дзівоснага лета паноў Кубліцкага ды Заблоцкага». Сачыце за абвесткамі на нашым сайце! А пакуль гэтая прыгожая, вясёлая і разумная кніга чакае вас на паліцах беларускіх крамаў.

Тэкст і фота: Віка Трэнас, для lit-bel.org  

Каляровы ровар, аўтограф-сесіі, Пятро Васючэнка

Каментары

Iншыя навiны

(Паказаць усе навіны)
«Не ведаў, што Апалінэр паходзіць з Беларусі». Эрленд Лу сустрэўся з беларускімі пісьменнікамі (ФОТА)
20 красавіка 2018

«Не ведаў, што Апалінэр паходзіць з Беларусі». Эрленд Лу сустрэўся з беларускімі пісьменнікамі (ФОТА)

Чытаць далей...
«Літаратурная Беларусь» № 139 (+ПДФ)
20 красавіка 2018

«Літаратурная Беларусь» № 139 (+ПДФ)

Чытаць далей...
Красавіцкія творчыя сустрэчы з «Будзьма беларусамі!»
20 красавіка 2018

Красавіцкія творчыя сустрэчы з «Будзьма беларусамі!»

Чытаць далей...
Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным
18 красавіка 2018

Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным

Чытаць далей...
328