Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

НАВІНА 13 красавіка 2018

Леаніда Маракова ўспомнілі ў Мінску (фота)

Учора ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ўшанавалі памяць пісьменніка, гісторыка, даследчыка рэпрэсій савецкіх уладаў на Беларусі Леаніда Маракова. 15 красавіка яму споўнілася б 60 гадоў, аднак ужо больш за год яго, на жаль, няма з намі. Сустрэчу зладзіў Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Барыс Пятровіч

Вядучым вечара выступіў старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч, які пазнаёміўся з Леанідам у пачатку 1990-х у рэдакцыі газеты "Літаратура і мастацтва", пераклаў на беларускую мову і надрукаваў першае мастацкае апавяданне спадара Маракова. 

Больш за 30 выдадзеных тамоў і больш за 20 000 адкрытых і апісаных персаналій ахвяр і катаў сталінскіх рэпрэсій -- плён працы спадара Леаніда ўражвае.

"Ён адзін зрабіў тое, што пад сілу хіба што цэламу навукова-даследчаму інстытуту", -- падкрэсліваў у сваім выступе кожны, хто ведаў пісьменніка, супрацоўнічаў з ім. Успаміналі таксама і неўтаймоўны характар, энергічнасць Леаніда, яго імкненне ўвесь час кудысьці спяшацца, працаваць за камп'ютарам содні напралёт -- відаць, менавіта дзякуючы гэтаму Маракоў так шмат паспеў.

Акрамя Барыса Пятровіча, падзяліліся сваімі ўспамінамі пра пісьменніка і даследчыка ягоныя калегі, тыя, хто з ім супрацоўнічалі і падтрымлівалі яго ў розны час: Уладзімір Арлоў, Ганна Запартыка, Міхась Скобла, Віктар Шніп.

Тэкст і фота: Віка Трэнас, для lit-bel.org

Леанід Маракоў, памяць

Каментары

Iншыя навiны

(Паказаць усе навіны)
«Не ведаў, што Апалінэр паходзіць з Беларусі». Эрленд Лу сустрэўся з беларускімі пісьменнікамі (ФОТА)
20 красавіка 2018

«Не ведаў, што Апалінэр паходзіць з Беларусі». Эрленд Лу сустрэўся з беларускімі пісьменнікамі (ФОТА)

Чытаць далей...
«Літаратурная Беларусь» № 139 (+ПДФ)
20 красавіка 2018

«Літаратурная Беларусь» № 139 (+ПДФ)

Чытаць далей...
Красавіцкія творчыя сустрэчы з «Будзьма беларусамі!»
20 красавіка 2018

Красавіцкія творчыя сустрэчы з «Будзьма беларусамі!»

Чытаць далей...
Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным
18 красавіка 2018

Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным

Чытаць далей...
278