Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

28 сакавіка 2017

Мінкульт вярнуў СБП статус творчага саюза

Саюз беларускіх пісьменнікаў уключаны ў пералік творчых саюзаў Беларусі. 25 сакавіка на Нацыянальным прававым партале Рэспублікі Беларусь pravo.by была апублікавана адпаведная пастанова Міністэрства культуры.

Пастанова “Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 30 студзеня 2017 года №7” дапаўняе былы пералік творчых саюзаў на тры адзінкі: ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, РГА “Беларускі літаратурны саюз “Полоцкая ветвь”, ГА “Беларуская гільдыя майстроў і рамеснікаў”.

Нагадаем, што 19 лютага Міністэрства размясціла на сваім сайце Пастанову №7, дадаткам да якой быў сфарміраваны пералік творчых саюзаў, дзе не знайшлося месца для Саюза беларускіх пісьменнікаў. Паводле пастановы, сябры Саюза, якія знаходзіліся на творчай працы, аўтаматычна ўключаліся ў лік “дармаедаў” і мусілі плаціць адпаведны падатак.

Пастанова Міністэрства культуры з’яўляецца рэакцыяй на заявы і звароты Саюза беларускіх пісьменнікаў з патрабаваннем перагледзець пастанову №7 і вярнуць найстарэйшай прафесійнай арганізацыі пісьменнікаў Беларусі статус творчага саюза.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Мінкульт

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Пабачыў свет 5-томнік Уладзіміра Арлова
14 снежня 2017

Пабачыў свет 5-томнік Уладзіміра Арлова

Чытаць далей...
Падарунак на Каляды! Усе кнігі пра Пэтсана і Фіндуса цяпер можна не чытаць!
14 снежня 2017

Падарунак на Каляды! Усе кнігі пра Пэтсана і Фіндуса цяпер можна не чытаць!

Чытаць далей...
Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют»
14 снежня 2017

Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют»

Чытаць далей...
«З маланкай у сэрцы». Вечар у гонар Алеся Разанава
12 снежня 2017

«З маланкай у сэрцы». Вечар у гонар Алеся Разанава

Чытаць далей...
1244