Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

НАВІНА 12 красавіка 2018

Сёлета выйдзе кніга беларускага мысляра Алеся Анціпенкі «Прыпадобніўшыся да насарога» — пачаўся праект на «Вулеі»

Кніга «Прыпадобніўшыся да насарога» беларускага мысляра, пісьменніка, журналіста Алеся Анціпенкі аднаўляе серыю «Бібліятэка «Беларускі калегіюм», у 2012—2013 гадах у ёй выйшлі 10 кніг вядомых беларускіх інтэлектуалаў.

 

На краўдфандынгавай платформе «Вулей» распачаўся праект па выданні кнігі.

Пра што кніга?

Гэта спроба адказаць на некаторыя важныя пытаньні: што ёсьць мысьленьнем і ці ёсьць штосьці па-за яго межамі? што азначае «верыць»? што такое сьмерць і чаму мы яе так баімся? Нарэшце, што такое супрэматызм і загадкавыя квадраты Малевіча?

Зьмест кнігі складаюць таксама пераклады клясычнага твора Тао Тэ Чінг вялікага кітайскага містыка Лао Цзы (VI ст. да н. Х.) і будысцкай Кхагавісана суты.

Тэксты кнігі аб’ядноўвае ідэя «схаванага чалавека», альбо не заўсёды відавочных структур нашага існаваньня, якія, каб быць убачанымі, патрабуюць зьмены пазыцыі ці ўнутранай саматрансфармацыі.

Кніга напісана яснай мовай. Аўтар пазьбягаў цьмяных развагаў і спэцыяльнай тэрміналёгіі, прасьвятляючы пры гэтым сутнасьць некаторых складаных філязофскіх і рэлігійных праблемаў.

nn.by

выданні, збор сродкаў, кнігі

Каментары

Iншыя навiны

(Паказаць усе навіны)
«Не ведаў, што Апалінэр паходзіць з Беларусі». Эрленд Лу сустрэўся з беларускімі пісьменнікамі (ФОТА)
20 красавіка 2018

«Не ведаў, што Апалінэр паходзіць з Беларусі». Эрленд Лу сустрэўся з беларускімі пісьменнікамі (ФОТА)

Чытаць далей...
«Літаратурная Беларусь» № 139 (+ПДФ)
20 красавіка 2018

«Літаратурная Беларусь» № 139 (+ПДФ)

Чытаць далей...
Красавіцкія творчыя сустрэчы з «Будзьма беларусамі!»
20 красавіка 2018

Красавіцкія творчыя сустрэчы з «Будзьма беларусамі!»

Чытаць далей...
Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным
18 красавіка 2018

Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным

Чытаць далей...
106