№ 75

Паэзія — вершы розных гадоў Леаніда Галубовіча, новыя творы Валянціны АксакАксаны Спрынчан, Змітра Захарэвіча, Алеся Емяльянава.

Проза — аповесць Міколы Захаранкі, урывак з рамана Алеся Аркуша, апавяданне Андрэя Паўлухіна. У “Дэбюце” — абразок Надзеі Тачыцкай.

Пераклады — “Проглас” Канстанціна Філосафа з прадмовай Айца Яўгена Усошына ў перастварэнні Алеся Камоцкага.

Нон-фікшн у нумары прадстаўлены працягам “Незавершанай аўтабіяграфіі” Уладзімера Някляева, запісамі Міколы Гіля і Сержука Сыса, эсэ Людмілы Рублеўскай.

У рубрыцы “Памяць” — Ала Сямёнавапра Анатоля Сыса і Уладзімір Содаль пра Францішка Багушэвіча.

Маладыя гомельскія даследчыкі аналізуюць сучасны літаратурны працэс,Уладзімір Дрындрожык гутарыць з Віктарам Сямашкам пра беларускую музыку.

Напрыканцы нумара — рэцэнзіі на выданні і традыцыйны агляд кніжных навінак.   

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"