Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Пошук па тэгу 'Знак роўнасці'

«Бліскавіцы»: Анталогія беларускай жаночай паэзіі 1920-30-х (АЎДЫЯ, ФОТА)
Анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду «Бліскавіцы» – унікальнае выданне. Упершыню пад адной вокладкай змешчаны творы 61 беларускай паэткі, напісаныя ў «міжваенны» перыяд – з 1918 па 1941 г., што стварае панараму літаратурнага жыцця эпохі. У кнігу ўвайшлі творы і хрэстаматыйныя, і малавядомыя, і нават ніколі не публікаваныя раней. Запрашаем праслухаць запіс прэзентацыі зборніка. Выступаюць яго ўкладальнікі Аксана Данільчык і Віктар Жыбуль. Чытаць далей...
«Літаратура – яна мая: беларускія пісьменніцы ХХ–ХХІ ст.» (АЎДЫЯ, ФОТА)
Імёны беларускіх пісьменніц – Цётка, Канстанцыя Буйло, Яўгенія Янішчыц, Святлана Алексіевіч і многія іншыя – добра знаёмыя чытачам, аднак ці ёсць у беларускіх аўтарак свая гісторыя, свая літаратурная традыцыя і сувязь паміж пакаленнямі? У лекцыі Ганна Янкута прадставіла сваё бачанне беларускай жаночай літаратуры ХХ – ХХІ ст. як захапляльнай гісторыі, гераіні, якая здольная насуперак усяму ствараць цуды. Вашай увазе -- аўдыязапіс гэтай лекцыі, прачытанай у межах фестывалю «Знак роўнасці». Чытаць далей...
Каралевы ноўнэйму (ФОТАГАЛЕРЭЯ)
Жанчыны ў нашай гісторыі – безыменныя. Права займець імя заслужылі нямногія: альбо тыя, хто меў заслугі перад дзяржавай, альбо тыя, хто пацвярджаў правільнасць патрыярхальнага ладу. Піша Наста Грышчук. Чытаць далей...
Жаночая прысутнасць, або Хто жыве ў ружовым гета (ВІДЭА)
У межах літаратурнага фестывалю «Знак роўнасці» 2017 адбыўся міжнародны круглы стол «Хто танчыць на мінным полі і жыве ў ружовым гета: дыскусія на тэму ідэнтычнасці ў літаратуры». Прапануем Вашай увазе відэазапіс гэтай падзеі. Чытаць далей...
Спроба паставіць «Знак роўнасці» (фотарэпартаж)
Міжнародны фестываль, прысвечаны актуальным пытанням у сучаснай літаратуры, прайшоў у Мінску ўпершыню. У ягоных межах адбыліся круглы стол, лекцыі, дыскусіі, абмеркаванні на тэмы літаратуры, сацыялогіі, гендарнай роўнасці, тэатральная пастаноўка, а таксама прэзентацыя незвычайнай кнігі для дзетак пра асаблівую дзяўчынку. Не менш важнае месца на фэсце было адведзена паэзіі і літаратурным чытанням. Чытаць далей...
Фестываль «Знак роўнасці» адкрыўся ў Мінску (фотарэпартаж)
17 лістапада ў галерэі TUT.BY стартаваў трохдзённы літаратурны фестываль, арганізаваны ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і прысвечаны сацыякультурнай і гендарнай праблематыцы. У праграме -- выступы беларускіх аўтараў і замежных гасцей з Польшчы, Швецыі, Нарвегіі, лекцыі, дыскусіі на актуальныя тэмы, а таксама чытанні паэтычных і празаічных твораў. Уваход на ўсе імпрэзы вольны. Чытаць далей...
Літаратурны фестываль «Знак роўнасці» пройдзе ў Мінску (ПРАГРАМА)
З 17 па 19 лістапада ў Мінску Саюз беларускіх пісьменнікаў арганізуе літаратурны фестываль “Знак роўнасці”, які мае на мэце актуалізаваць дзейнасць тых творцаў, якія почасту выціснутыя на перыферыю беларускага літаратурнага працэсу. Чытаць далей...

Афiша

25 лістапада
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае»
Запрашаем у Цэнтральную дзіцячую бібліятэку імя Астроўскага (пр. Газеты “Праўда”, 20А, ст. м. Пятроўшчына).
25 лістапада
«Кніжная Шафа» ўпершыню прадстаўляе выставу малюнкаў
Паказ пройдзе з 24 кастрычніка (адкрыццё) па 25 лістапада ў Мінску.
27 лістапада
Уручэнне прэміі Карласа Шэрмана
У Press Club Belarus (Веры Харужай, 3).
29 лістапада
«Пад вольным небам» Тумаса Транстромера ў Магілёве
У грамадскім цэнтры «Кола» (завулак Чкалава, 16).
Наш канал на YouTube