Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Пошук па тэгу 'Кнігарня пісь'

Віктар Карамазаў: «Імкнуся паказаць, як выяўляецца творчая асоба»
У юбілейным скарынаўскім годзе выйшаў новы зборнік навэл і апавяданняў Віктара Карамазава «Пад крыжам». Адзін з выбітных пісьменнікаў пакалення шасцідзясятнікаў, Віктар Філімонавіч прысвяціў шэраг кніг адлюстраванню жыцця і творчасці беларускіх мастакоў: Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Станіслава Жукоўскага, Антона Бархаткова, Гаўрыіла Вашчанкі, Фердынанда Рушчыца, Анатоля Бараноўскага. Чытаць далей...
«Спiс Тамковiча»: працяг будзе
Журналiст Аляксандр Тамковiч прэзентавау 19-ю (!) кнiгу пад назвай «Мазаiка жыцця», што выйшла ў Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменіка". Пра сваё жыццё аўтару шчыра распавялi найвядомейшыя беларусы — ад эпатажнага Адама Глобуса да нобелеўскай лаурэаткi Святланы Алексiевiч. Чытаць далей...
Губернскі дэтэктыў у музеі Багдановіча — 22 снежня
22 снежня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца прэзентацыя новага выпуска Бібліятэкі СБП "Кнігарня пісьменніка" — пабачыў свет новы раман Ксеніі Шталенковай “Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах”. Чытаць далей...
Новая кніга Віктара Карамазава — соты выпуск "Кнігарні пісьменніка"!
Гэта адбылося! У Бібліятэкі СБП “Кнігарня пісьменніка” вялікае свята – выйшаў юбілейны 100-ты выпуск кніжнай серыі. Ад часу заснавання мінула восем гадоў, а замыкае сотню кніжак серыі новы зборнік прозы вядомага беларускага пісьменніка Віктара Карамазава “Пад крыжам”. Чытаць далей...
18+. Іспанскія жарсці
Гэты тэкст я хацела пачаць з цытаты Пушкіна. Помніце, пра полымя натхнення, якое трэба вымяраць халоднай алгебрай?.. Піша Наста Грышчук. Чытаць далей...
У Гародні прэзентавалі новую кнігу Валянціна Дубатоўкі
Які ён сапраўдны лёс беларуса? Гарадзенскі літаратар Валянцін Дубатоўка ў сваёй найноўшай кнізе „Чужы” паказвае праўду без аздобаў. Прэзентацыя зборніка прайшла ў зале Свята-Пакроўскага праваслаўнага сабора. Чытаць далей...
«Чужы» — новая кніга Валянціна Дубатоўкі
У Бібліятэчцы СБП “Кнігарня пісьменніка” выдавецтва “Кнігазбор” выйшла кніга гарадзенскага мецэната і старшыні абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянціна Дубатоўкі. Збор прозы гарадзенца мае назву “Чужы” і ў цэнтры яго —аповесць пра жыццё ў 1939-50-я ў Беларусі. Чытаць далей...
Зямля пад чорнымі крыламі
"Можна было б напісаць, што «гэты аўтар знаходзіцца наводдаль ад асноўных тэндэнцый беларускай прозы», каб не знаходзіліся там жа і ўсе астатнія аўтары: бо даўно разышліся сьцежкі-дарожкі ўтаптаных кірункаў, дый еднасьць былых таварыстваў зь іх маніфэстамі і няўлоўным прысмакам «агульнага» выглядае дастаткова сумнеўнай". Пра новую кнігу Вінцэся Мудрова піша Ціхан Чарнякевіч. Чытаць далей...
Беларускі фантаст атрымаў прэмію Eurocon-2017 за раман-фэнтэзі
Кніга беларускага пісьменніка Аляксея Шэіна "Сем камянёў" з серыі СБП "Каляровы ровар" атрымала ўзнагароду Еўрапейскага таварыства навуковай фантастыкі (European Science Fiction Society) за найлепшы літаратурны дэбют. Раман-фэнтэзі быў адзначаны разам з дзесяцю іншымі літаратурнымі дэбютамі. Чытаць далей...
Сяргей Ваганаў. Мосцік над вечнасцю
23 траўня 2017 Адзін з заснавальнікаў Беларускай асацыяцыі журналістаў, сябар ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і Беларускага ПЭН-цэнтра Сяргей Ваганаў апублікаваў новую кнігу нарысаў і эсэ ў серыі "Кнігарня пісьменніка" Бібліятэкі СБП. Чытаць далей...

Афiша

24 студзеня
Наш канал на YouTube