Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Пошук па тэгу 'Янка Брыль'

Выданне новага збору твораў Янкі Брыля пачнецца сёлета
Пра гэта паведаміў дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак, падкрэсліўшы: «Зборы твораў — золатавалютны рэзерв нашай літаратуры». І сапраўды, для найбуйнейшага айчыннага выдавецтва падрыхтоўка збораў твораў пісьменнікаў-класікаў ХХ стагоддзя — адзін з галоўных і адметных кірункаў у працы: цяпер ажыццяўляюцца выданні Уладзіміра Караткевіча, Івана Навуменкі, Янкі Брыля. Чытаць далей...
Уладзімер Брыль, без віны расстраляны. Гісторыя жыцьця і сьмерці брата Янкі Брыля
Уладзімер Брыль, брат беларускага пісьменьніка Янкі Брыля, быў беспадстаўна расстраляны ў 1938-м ля Кіева, а праз 20 гадоў рэабілітаваны. Ягонае прозьвішча — сярод ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Быкаўнянскім мэмарыяле. Карэспандэнтка Свабоды знайшла ягоныя дакумэнты ў Цэнтральным архіве грамадзкіх аб'яднаньняў Украіны (Кіеў). Чытаць далей...
100-годдзе з дня нараджэння Пімена Панчанкі і Янкі Брыля
23 жніўня 2017 года а 17-ай гадзіне ў Дзяржаўным музей гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца святочнае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі і народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля. Чытаць далей...
Ушанаванне памяці Янкі Брыля (фотарэпартаж)
4 жніўня, у дзень 100-годдзя Народнага пісьменніка Беларусі Івана Антонавіча Брыля, да месца яго спачыну ў Калодзішчах прыехалі яго родныя і блізкія, сябры, калегі і прыхільнікі таленту. Усяго каля дваццаці чалавек, сярод якіх і сакратарыят ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Чытаць далей...
Пад сонцам найвышэйшай пробы
Мяне даўно не пакідае пытанне, можа быць, нават загадка трывалай звязанасці Брыля і Стральцова. У адным з тэкстаў Валянціна Акудовіча ёсць прыпамінак пра тое, як Стральцоў намаўляў маладога крытыка напісаць эсэ пра Янку Брыля: “Чаму менавіта пра яго? Хіба якое свята ці юбілей?”. “Янка Брыль – гэта заўсёды свята”, – быў адказ. Піша Ціхан Чарнякевіч. Чытаць далей...

Афiша

23 лютага
Дзецюкі планеты
Перакладчыцкая вечарына ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а).
Наш канал на YouTube