Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Пошук па тэгу 'даследаванні'

«Бліскавіцы»: Анталогія беларускай жаночай паэзіі 1920-30-х (АЎДЫЯ, ФОТА)
Анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду «Бліскавіцы» – унікальнае выданне. Упершыню пад адной вокладкай змешчаны творы 61 беларускай паэткі, напісаныя ў «міжваенны» перыяд – з 1918 па 1941 г., што стварае панараму літаратурнага жыцця эпохі. У кнігу ўвайшлі творы і хрэстаматыйныя, і малавядомыя, і нават ніколі не публікаваныя раней. Запрашаем праслухаць запіс прэзентацыі зборніка. Выступаюць яго ўкладальнікі Аксана Данільчык і Віктар Жыбуль. Чытаць далей...
«Літаратура – яна мая: беларускія пісьменніцы ХХ–ХХІ ст.» (АЎДЫЯ, ФОТА)
Імёны беларускіх пісьменніц – Цётка, Канстанцыя Буйло, Яўгенія Янішчыц, Святлана Алексіевіч і многія іншыя – добра знаёмыя чытачам, аднак ці ёсць у беларускіх аўтарак свая гісторыя, свая літаратурная традыцыя і сувязь паміж пакаленнямі? У лекцыі Ганна Янкута прадставіла сваё бачанне беларускай жаночай літаратуры ХХ – ХХІ ст. як захапляльнай гісторыі, гераіні, якая здольная насуперак усяму ствараць цуды. Вашай увазе -- аўдыязапіс гэтай лекцыі, прачытанай у межах фестывалю «Знак роўнасці». Чытаць далей...
Дапаможнік «Тэорыі літаратуры ХХ стагоддзя» – як постмадэрнісцкі раман
Зусім нядаўна ў выдавецтве “Медысонт” выйшаў пераклад на беларускую мову польскага акадэмічнага выдання Анны Бужыньскай і Міхала Паўла Маркоўскага «Тэорыі літаратуры ХХ стагоддзя», якое змяшчае найбольш поўнае апісанне ўсяго, што адбывалася ў сусветнай гуманістыцы за апошнюю сотню гадоў. Чытаць далей...
«Дзеяслоў» на 28-й Еўрапейскай сустрэчы культурніцкіх часопісаў
З 20 па 22 кастрычніка ў эстонскім Тарту адбылася 28-я Еўрапейская сустрэча культурніцкіх часопісаў. Сустрэчу арганізавала еўрапейская сетка культурніцкіх часопісаў Eurozine у супрацоўніцтве з эстонскім часопісам Vikerkaar (Вясёлка), Інстытутам сацыяльных даследаванняў пры Тартускім універсітэце і эстонскай культурніцкай арганізацыяй SA Kultuurileht. Чытаць далей...
Расстраляная літаратура: вечар памяці пройдзе 30 кастрычніка
30 кастрычніка Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашае ўшанаваць памяць усіх ахвяр сталінскага палітычнага тэрору. У Галерэі TUT.BY (Мінск, праспект Дзяржынскага, 57, ст.м. "Міхалова"). Пачатак у 18.30. Уваход вольны. Чытаць далей...
Каб вучыцца быць аўтарам і чытачом: у Школе пісьменніка пачаўся новы сезон
У мінскай прасторы «Тартак» 7 кастрычніка адбылася першая сустрэча з выкладчыкамі новага набору навучэнцаў «Школы маладога пісьменніка», якая працуе пры ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Талент кожнага з аўтараў-пачаткоўцаў пацверджаны конкурсам, які яны вытрывалі, каб трапіць сюды – сёлета на адно месца ў школе прэтэндавалі чатыры чалавекі. Чытаць далей...
Танцы ў чаравічках
Сарабанда (ісп. zarabanda) – старажытны іспанскі народны танец. Этымалогія назвы невядомая. У Іспаніі з’явілася як танец ураджаю. Напачатку – жвавы, гарэзны, тэмпераментны танец, элемент балаганнай культуры. З мэтай знізіць яго папулярнасць царква забараніла танец. Так сарабанда трансфармавалася ва ўрачыстае цырыманіяльнае шэсце. …Гэта я да чаго? Расказвае Наста Грышчук. Чытаць далей...
Кніжныя шафы «Бацькаўшчыны»: хто там?
Шмат людзей з Мінска і рэгіёнаў, Польшчы і Канады, Расіі і Украіны ведаюць сучасную штаб-кватэру Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» на вуліцы Кузьмы Чорнага. Тут заўсёды поўна наведнікаў, шумна ад дыскусій і абмеркаванняў. Чытаць далей...
«Маёй песні ніхто не ачэрніць»: роздум над радкамі і лёсам паэта Язэпа Пушчы
Ён быў вялікім працаўніком і дзівосным паэтам, які аддана любіў свой край. Можаце мне запярэчыць: «А хто ж не любіць сваёй Бацькаўшчыны?..» Піша Зоя Мельнікава. Чытаць далей...
Каб замяніць савецкія падручнікі: падтрымайма збор сродкаў на выданне «Тэорый літаратуры ХХ стагоддзя»
Студэнты ў беларускіх ВНУ дагэтуль вывучаюць тэорыю літаратуры або паводле савецкіх падручнікаў, або паводле расійскіх ці беларускіх, якія ўсё адно заснаваныя на (пост)савецкіх шаблонах і ідэалагічных штампах. Як вынік, агульная гуманітарная адукацыя ў Беларусі існуе асінхронна з сусветнай гуманістыкай. Чытаць далей...

Афiша

19 снежня
Прэзентацыя кнігі “Мазаіка жыцця” Аляксандра Тамковіча
Аляксандр Тамковіч і Міжнародны Прэс-клуб запрашаюць.
21 снежня
Пасмакуем «Калядную кашу»!
У кавярні «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33).
Наш канал на YouTube