Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Пошук па тэгу 'памяць'

У Зэльве павінен быць музей Ларысы Геніюш: размова з Валянцінам Дубатоўкам
Улады супраць таго, каб на доме ў Зэльве, дзе жыла Ларыса Геніюш, з’явілася памятная шыльда. Але пры гэтым спасылаюцца на тое, што нібыта супраць гэтага выступаюць людзі. Чытаць далей...
Леаніда Маракова ўспомнілі ў Мінску (фота)
Учора ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ўшанавалі памяць пісьменніка, гісторыка, даследчыка рэпрэсій савецкіх уладаў на Беларусі Леаніда Маракова. 15 красавіка яму споўнілася б 60 гадоў, аднак ужо больш за год яго, на жаль, няма з намі. Сустрэчу зладзіў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Чытаць далей...
Вечарына памяці Леаніда Маракова — 12 красавіка
12 красавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча а 18-ай гадзіне адбудзецца вечарына памяці Леаніда Маракова, прымеркаваная да 60-годдзя з дня нараджэння пісьменніка. Чытаць далей...
Ніл Гілевіч: «Будзем аптымістамі, іншага не дадзена»
Два гады таму не стала народнага паэта Беларусі Ніла Сымонавіча Гілевіча. У дзень памяці — адно з апошніх інтэрв'ю Ніла Сымонавіча, дадзенае прэс-службе нашага Саюза. Чытаць далей...
Трохкутнік Скрыгана: Труханавічы – Камень – Менск (ВІДЭА)
Вёска Труханавічы Капыльскага раёна – радзіма Яна Скрыгана, маладнякоўца, які двойчы бываў у ссылках, двойчы губляў сям’ю, але выжыў, вярнуўся ў Беларусь, вярнуўся да літаратуры. Чытаць далей...
Прэзентацыя выставы «Ахвярую сваім “Я”… »
27 лютага ў 17.00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца прэзентацыя выставы «Ахвярую сваім “Я”… », прымеркаванай да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Іванавіча Гарэцкага і 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны. Чытаць далей...
“Я, Міхал Лявонцьевіч, — прыстойны чалавек”: успаміны пра Стральцова
14 лютага — дзень народзінаў паэта Міхася Стральцова (1937-1987). Да памятнай даты слынны літаратуразнаўца Сяргей Шапран зрабіў для “Мовы Нанова” падборку зацемак пра Стральцова са сваіх апублікаваных і неапублікаваных кніг. Чытаць далей...
З архіву СБП: Дзмітрый Бугаёў
Сёння — саракавіны па Дзмітрыі Якаўлевічы Бугаёве, развітанне з якім адбылося перад самым новым годам. Вядомы крытык і шмат каму памятны выкладчык-літаратуразнаўца адышоў на 89-м годзе жыцця. Каб прыгадаць Дзмітрыя Бугаёва, прапануем некалькі старонак з яго даўнішняй асабовай справы, што захоўваецца ў архіве Саюза беларускіх пісьменнікаў. Чытаць далей...
Тры арышты, настаўніцтва, астранаўтыка: успаміны Барыса Кіта
1 лютага ў Франкфурце-на-Майне (Нямеччына) на 108-м годзе жыцця памёр вядомы навуковец Барыс Кіт. Пра смерць Барыса Кіта паведаміла ягоная жонка Тамара Казевіч. Барыса Кіта пахаваюць на праваслаўных могілках у нямецкім горадзе Вісбадэне, дзе каля 30 гадоў таму сам Барыс Кіт выкупіў участак. ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" смуткуе і выказвае спачуванні родным і блізкім спачылага. Прадстаўляем увазе чытачоў успаміны спадара Барыса. Чытаць далей...
VIІ Міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова (ПРАГРАМА)
Фестываль пройдзе 16 і 17 лютага ў Мінску. У ім возьмуць удзел паэты, перакладчыкі, музыканты з Беларусі, Нарвегіі, Польшчы, Татарстана (РФ), Украіны, Швецыі. Арганізатары — ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і ГА «Беларускі ПЭН-цэнтр». Чытаць далей...

Афiша

03 траўня
Уручэнне прэміі Цёткі
У мінскім культурніцкім цэнтры «Корпус» (пр. Машэрава, 9).
31 траўня
Тэатр "Зніч" запрашае ў траўні
Расклад спектакляў на травень.
Наш канал на YouTube