Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Пошук па тэгу 'пераклады'

Тумас Транстромер на фестывалі Стральцова (фотарэпартаж)
У межах Стральцоўскага фэсту 2018 адбылася прэзентацыя кнігі шведскага паэта-набеліста па-беларуску, у якой узялі ўдзел перакладчыкі Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Андрэй Хадановіч, а таксама шведскія госці. Ганаровай выступоўцай стала Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Амбасады Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь Крысціна Ёханесан. Чытаць далей...
Хэдлайнеры кульмінуюць: міжнародныя чытанні Стральцоўскага фэсту (+фота)
Міжнародныя чытанні на фэсце Стральцова – найцікавейшая рэч. Не толькі ў межах фестывалю – увогуле сярод літаратурных падзеяў года. Гэтым разам чытанні прайшлі ў першы ж дзень фэсту. Чытаць далей...
«Для шчасця зямнога»
Пад такой назвай ва ўкраінскай Вінніцы пабачыў свет паэтычны зборнік-білінгва, які стаў плёнам супрацы чатырох сучасных беларускіх аўтараў з паэткай і перакладчыцай Таццянай Якавенка. Чытаць далей...
VIІ Міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова (ПРАГРАМА)
Фестываль пройдзе 16 і 17 лютага ў Мінску. У ім возьмуць удзел паэты, перакладчыкі, музыканты з Беларусі, Нарвегіі, Польшчы, Татарстана (РФ), Украіны, Швецыі. Арганізатары — ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і ГА «Беларускі ПЭН-цэнтр». Чытаць далей...
Вершы Чарльза Букоўскі па-беларуску прэзентуюць 24 студзеня
Напрыканцы 2017 года ў выдавецтве “Харвест” выйшла першая кніга вершаваных перакладаў знакамітага амерыканскага паэта і празаіка Чарльза Букоўскі на беларускую мову. Зборнік носіць назву “Cвятло, і паветра, і месца, і час” і ўключае ў сябе з паўсотні паэтычных твораў. Чытаць далей...
Дзівосы перакладу: Паланюк, Букоўскі, Этвуд, Вонегут. Працягваецца збор сродкаў на кніжную серыю «Амерыканка»
У мінулым ужо, 2017 годзе беларускія перакладчыкі стварылі кніжную серыю «Амерыканка», у якой маюць намер выдаваць кнігі культавых аўтараў ЗША і Канады. Серыя распачалася выданнем раману Кена Кізі «Палёт над гняздом зязюлі», грошы на друк якога былі сабраныя ўвосень на платформе ulej.by. Чытаць далей...
Вынікі года ад Андрэя Хадановіча: перакладная проза
Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю. Чытаць далей...
Вынікі года: перакладная паэзія
Апошнім часам пры канцы года зрабілася модным падводзіць вынікі. І літаратары не выключэнне. Складаецца ўражанне, што сёлета ў Беларусі заўважна актывізавалася паэтычнае жыццё. Чытаць далей...
Падарунак на Каляды! Усе кнігі пра Пэтсана і Фіндуса цяпер можна не чытаць!
Два гады мінула з таго, як у Саюзе беларускіх пісьменнікаў выйшла першая кніжка пра Пэтсана і Фіндуса. За гэты час гісторыі пра вяскоўца Пэтсана і няўрымслівага катка Фіндуса сталі найлепш прадаванымі і, без перабольшання, улюбёнымі кнігамі беларускіх дзетак. Да сёлетніх Калядаў прапануем новы падарунак – скарбонку з дзевяццю аўдыёкнігамі пра Пэтсана і Фіндуса! Чытаць далей...
Пасмакуем «Калядную кашу» – 21 снежня!
21 снежня ў кавярні «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) з 17.00 да 19.00 адбудзецца прэзентацыя новай кнігі папулярнага шведскага аўтара Свэна Нурдквіста «Калядная каша» ў перакладзе на беларускую мову Надзеі Кандрусевіч. Імпрэза адбудзецца ў фармаце вясёлага свята для дзетак і іх бацькоў. Уваход вольны. Чытаць далей...

Афiша

23 лютага
Дзецюкі планеты
Перакладчыцкая вечарына ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а).
Наш канал на YouTube