Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Пошук па тэгу 'спампаваць бя'

«Бліскавіцы»: Анталогія беларускай жаночай паэзіі 1920-30-х (АЎДЫЯ, ФОТА)
Анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду «Бліскавіцы» – унікальнае выданне. Упершыню пад адной вокладкай змешчаны творы 61 беларускай паэткі, напісаныя ў «міжваенны» перыяд – з 1918 па 1941 г., што стварае панараму літаратурнага жыцця эпохі. У кнігу ўвайшлі творы і хрэстаматыйныя, і малавядомыя, і нават ніколі не публікаваныя раней. Запрашаем праслухаць запіс прэзентацыі зборніка. Выступаюць яго ўкладальнікі Аксана Данільчык і Віктар Жыбуль. Чытаць далей...
«Літаратура – яна мая: беларускія пісьменніцы ХХ–ХХІ ст.» (АЎДЫЯ, ФОТА)
Імёны беларускіх пісьменніц – Цётка, Канстанцыя Буйло, Яўгенія Янішчыц, Святлана Алексіевіч і многія іншыя – добра знаёмыя чытачам, аднак ці ёсць у беларускіх аўтарак свая гісторыя, свая літаратурная традыцыя і сувязь паміж пакаленнямі? У лекцыі Ганна Янкута прадставіла сваё бачанне беларускай жаночай літаратуры ХХ – ХХІ ст. як захапляльнай гісторыі, гераіні, якая здольная насуперак усяму ствараць цуды. Вашай увазе -- аўдыязапіс гэтай лекцыі, прачытанай у межах фестывалю «Знак роўнасці». Чытаць далей...
Выйшла «Літаратурная Беларусь» № 134 — кастрычнік 2017 (+ПДФ)
У нумары: новыя квантэмы Алеся Разанава; сучасная польская паэзія ў перастварэнні Андрэя Хадановіча; Алена Карп пра беларускамоўнае выданне кнігі Тумаса Транстромера і «праект рэвалюцыі ў літаратуры» Ціхана Чарнякевіча. Чытаць далей...
Выйшла «Літаратурная Беларусь» № 133 — верасень 2017 (+ПДФ)
У нумары: да юбілею Леаніда Дранько-Майсюка; паэзія розных стагоддзяў у перастварэнні Ганны Янкута і Алеся Емяльянава-Шыловіча; вершы, проза і эсэ. Чытаць далей...
Выйшла «Літаратурная Беларусь» № 132 — жнівень 2017 (+ПДФ)
У нумары: пераклады з Найдана Вылчава і Тадэвуша Міціньскага, новыя вершы Іны Снарскай і Андрэя Хадановіча, проза Адама Глобуса, Альжбеты Кеда, Лявона Валасюка; эсэ Андрэя Федарэнкі пра Івана Пташнікава. Чытаць далей...
Выйшла «Літаратурная Беларусь» № 131 — ліпень 2017 (+ПДФ)
У нумары: проза Людмілы Рублеўскай, Міхася Зізюка; паэзія Васіля Зуёнка, Васіля Дэбіша; пераклады і крытыка. Чытаць далей...
Даведнік па аўтарскім праве – вольна пампуйце і чытайце!
Ад сёння брашура «Я, аўтар… альбо Усё, што трэба ведаць аўтару пра аўтарскае права ў Беларусі», падрыхтаваная юрысткансультантам Вольгай Сямашка і выдадзеная ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» у «Кнігазборы», даступная ў фармаце .pdf на нашым сайце для свабоднага спампоўвання. Далучайцеся! Чытаць далей...

Афiша

25 лістапада
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае»
Запрашаем у Цэнтральную дзіцячую бібліятэку імя Астроўскага (пр. Газеты “Праўда”, 20А, ст. м. Пятроўшчына).
25 лістапада
«Кніжная Шафа» ўпершыню прадстаўляе выставу малюнкаў
Паказ пройдзе з 24 кастрычніка (адкрыццё) па 25 лістапада ў Мінску.
27 лістапада
Уручэнне прэміі Карласа Шэрмана
У Press Club Belarus (Веры Харужай, 3).
29 лістапада
«Пад вольным небам» Тумаса Транстромера ў Магілёве
У грамадскім цэнтры «Кола» (завулак Чкалава, 16).
Наш канал на YouTube