Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Пошук па тэгу 'інтэрв'ю'

Віктар Карамазаў: «Імкнуся паказаць, як выяўляецца творчая асоба»
У юбілейным скарынаўскім годзе выйшаў новы зборнік навэл і апавяданняў Віктара Карамазава «Пад крыжам». Адзін з выбітных пісьменнікаў пакалення шасцідзясятнікаў, Віктар Філімонавіч прысвяціў шэраг кніг адлюстраванню жыцця і творчасці беларускіх мастакоў: Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Станіслава Жукоўскага, Антона Бархаткова, Гаўрыіла Вашчанкі, Фердынанда Рушчыца, Анатоля Бараноўскага. Чытаць далей...
«Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах» і «Русалкі клічуць»: анлайн-размова аб тым, як напісаць кнігу за год
У верасні 2016-га студэнтам Школы маладога пісьменніка (праект Саюза беларускіх пісьменнікаў, дзейнічае з 2012-га) упершыню прапанавалі паступіць на «Другі год», каб працаваць яго цягам над асабістымі кнігамі. Чытаць далей...
Вяртаючыся да пачатку: гутарка з Аленай Васілевіч
З Аленай Сямёнаўнай Васілевіч мы таварышуем, так ахарактарызуем нашыя адносіны, больш за дваццаць гадоў. У 1981 годзе ў сваёй “лімаўскай” публікацыі яна працягнула руку ў самы цяжкі перыяд жыццёвага і творчага пералому вясковага электрыка і пачынаючага паэта Лёні Галубовіча. А неўзабаве стала і першым “палымянскім” рэцэнзентам майго дэбютнага паэтычнага зборнічка ў далёкім 1984 годзе. Пазнаёміліся ж мы пазней. І амаль адразу сышліся ва ўнутраным адчуванні сутнасці жыцця і мастацкай творчасці. З таго часу сустракаліся, а цяпер (мабыць, ужо гадоў дзесяць) мы штотыдзень перамаўляемся па тэлефоне. Угаварыць Алену Сямёнаўну на гутарку было няпроста, памятаю, нават на круглае 90-годдзе яна адмовіла мне ў размове для друку. А тут нейкім дзіўным чынам патрапіў на такі сугучны і адпаведны настрой, што – вось, чытайце… Чытаць далей...
Нарвэскі пісьменьнік з Гомля натхніў на вялікі перакладніцкі праект
19-ы нумар інтэрнэт-часопісу «ПрайдзіCьвет» прысьвечаны нарвэскай літаратуры. Нумар прэзэнтуе панараму тэкстаў старых і сучасных аўтараў з краіны ф’ёрдаў. Чытаць далей...
Як пісьменьнік Мудроў стаў галоўным альбаністам Беларусі
Хтосьці калекцыянуе маркі, нехта апантаны нумізматыкай, іншыя ганяюцца за піўнымі накрыўкамі ды пакецікамі цукру. А полацкі празаік-адраджэнец Вінцэсь Мудроў вось ужо паўстагодзьдзя складвае ў віртуальны пазл Краіну Горных Арлоў. Чытаць далей...
Валянцін Дубатоўка: «Сапраўдны чалавек -- той, што адбудоўвае спаленую «героямi» родавую cядзiбу»
Восенню ў гарадзенскага пісьменніка, бізнесмена, старшыні філіі Саюза беларускіх пісьменнікаў у Гародні Валянціна Дубатоўкі выйшла кніга «Чужы». У аповесці -- жыццё заходнебеларускай вёскі 1940-50-х гадоў і, у прыватнасці, хлопца Кастуся Саўчыка, якога яшчэ ў падлеткавым узросце на шляху напаткалі вялікія выпрабаванні. Чытаць далей...
«Навошта выдумляць? Трэ пісаць аб тым, што было!»: Леанід Дранько-Майсюк пра сваю новую кнігу
10 кастрычніка спаўняецца 60 гадоў літаратару Леаніду Дранько-Майсюку. Шчыра віншуем Леаніда Васільевіча з юбілеем, зычым усяго найдабрэйшага: моцнага здароўя, дабрабыту, далейшага творчага плёну! І прапануем увазе чытачоў гутарку з пісьменнікам з нагоды выхаду яго новай кнігі. ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Чытаць далей...
Наста Кудасава: «Я прынцыповы правінцыял – люблю маленькія гарады, бо ў іх ёсць свой твар»
21 верасня прайшла творчая вечарына паэткі з Рагачова Насты Кудасавай, зладжаная пры падтрымцы «Бабруйскага кур’ера». Пасля вечарыны мы распыталі паэтку пра сучасную літаратуру, улюбёных аўтараў ды паэтычнае жыццё ў родным горадзе. Чытаць далей...
Мастак Кацярына Дубовік: «Калі проста будзеш чакаць, ніхто не прыйдзе, гэта без варыянтаў»
Кацярына Дубовік нарадзілася ў Мінску ў 1988 годзе. У 2007 годзе скончыла Мінскую дзяржаўную гімназію-каледж мастацтваў па спецыяльнасці “Дызайн”. У тым жа годзе паступіла ў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў на мастацкае аддзяленне, кафедра графікі. Займаецца станковай і кніжнай графікай. Чытаць далей...
Нататкі Андрэя Хадановіча
У жніўні 2012 года «Новы Час» друкаваў нарыс пра Андрэя Хадановіча, аднак адразу адзначу, што з таго артыкула ўзятая толькі дата народзінаў героя — 13 лютага 1973 года. Усё астатняе Андрэй расказвае пра сябе сам. Чытаць далей...

Афiша

24 студзеня
Наш канал на YouTube