Свэн Нурдквіст. Калядная каша

Свэн Нурдквіст. Калядная каша

У Швецыі на Каляды дзеці чакаюць Каляднага Гнома і гатуюць яму адмысловую калядную кашу з рысу і малака. Але гномы, як і Дзеды Марозы, бываюць сапраўднымі і не. Сапраўдных гномаў ніхто не бачыць, але менавіта яны дапамагаюць людзям і ведаюць пра іх усё. Кожныя Каляды гномы вельмі чакаюць свайго каляднага пачастунку. Што можа здарыцца, калі людзі забываюць пачаставаць гномаў каляднай кашай, ты даведаешя з гэтай гісторыі.

Кніга аздоблена вельмі прыгожымі незвычайнымі ілюстрацыямі і стане сапраўдным падарункам для ўсёй сям’і.