Пацеркі даверу

Пацеркі даверу
Варонік С. Пацеркі даверу : вершы / Святлана Варонік. — Мінск : Кнігазбор, 2019. — 112 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка" ; вып. 118). ISBN 978-985-7207-83-1.

У паэтычным зборніку Святланы Варонік — асэнсаванне навакольнага свету, прыроды, чалавека ў кантэксце зямнога быцця і Космасу. Гэта шлях чуйнай душы праз спазнанне болю, расчараванняў — да светласці і гармоніі. Пачуццё і думка выяўляюцца ў лаканічных формах, якія даюць чытачу прастору для роздуму, для расчытвання падтэксту і пранікнення ў таямніцы паэтычнага слова.