Я веру ў Цуд

Я веру ў Цуд
Ваганаў, С. Я веру ў Цуд : вершы розных гадоў (1963 — 2018) / Сяргей Ваганаў. — Мінск : Кнігазбор, 2018. — 140 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка"; вып.113).

Вершы, сабраныя ў гэтай кнізе, ствараліся журналістам Сяргеем Ваганавым цягам жыцця, але амаль нідзе не друкаваліся, за выключэннем часопіса "Дзеяслоў", газеты "Народная воля", альманаха "Мішпоха" і Сеціва. Такім чынам, гэта першая паэтычная кніга аўтара, у якой вы знойдзеце і любоўную лірыку, і філасофскую, і грамадзянскую — на беларускай і рускай мовах. Вершы наўмысна не пазначаны аўтарам канкрэтнымі датамі, бо, як ён лічыць, вельмі важна ўспрымаць іх з адчуваннем безупыннасці Часу.