Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

БІБЛІЯТЭКА 30 ліпеня 2013

Кірыла Анохін. Асцярожна, дрэвы зачыняюцца

Аўтар гэтай кнігі нешматслоўны — ён піша не толькі вершы, але і маўчанне, у якім яны гучаць. Кірыла Анохін ведае, чым і як трэба пацерці старое, пакрытае іржой слова, каб яно ажыло і само здзівілася свайму новаму існаванню. «Асцярожна, дрэвы зачыняюцца» — гэта хутчэй заклік да ўваходу, чым перасцярога, бо нават сезонныя змены надвор’я тут робяцца цудам, які варта перажыць разам з аўтарам.

Восьмым па ліку маладым аўтарам зрабіўся Кірыла Анохін са зборнікам вершаў “Асцярожна, дрэвы зачыняюцца”. Кніга пабачыла свет у выдавецтве "Кнігазбор".


* * *

заблукалым дзіцём

шукаючы выйсце

са свайго лядашчага

лесу

ўжо чую

як асцярожна

зачыняюцца

дрэвы

 

Пра аўтара:

Кірыла Анохін нарадзіўся ў 1987 годзе ў Мінску. У 2009 г. скончыў гістарычны факультэт БДУ. Пераможца фестывалю аднаго верша (Мінск, 2011). Зацікаўленасці: верлібры, музыка, філасофія.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Віншуем Галіну Дубянецкую і Дзмітрыя Падбярэзскага!
20 жніўня 2017

Віншуем Галіну Дубянецкую і Дзмітрыя Падбярэзскага!

Чытаць далей...
Уладзімір Караткевіч: «У нас аднолькавыя толькі плаўкі»
18 жніўня 2017

Уладзімір Караткевіч: «У нас аднолькавыя толькі плаўкі»

Чытаць далей...
Тамаш Грыб — антыфашыст, антыкамуніст, скарыназнаўца і рамантык
18 жніўня 2017

Тамаш Грыб — антыфашыст, антыкамуніст, скарыназнаўца і рамантык

Чытаць далей...
Віншуем Таццяну Барысік!
18 жніўня 2017

Віншуем Таццяну Барысік!

Чытаць далей...
647